From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Берасцечкам (18—30 чэрвеня 1651) — самы маштабны бой у часе Хмяльніччыны, які адбыўся каля мястэчка Берасцечка паміж Войскам Запарожскім пад камандаваннем Багдана Хмяльніцкага і саюзным яму войскам крымскага хана Іслама III Гірэя з аднаго боку і арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем караля Яна II Казіміра з другога.
Бітва пад Берасцечкам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Паўстанне Хмяльніцкага | |||
| |||
Дата | 18-30 чэрвеня 1651 | ||
Месца | Берасцечка, Валынскае ваяводства, Рэч Паспалітая | ||
Вынік | Перамога каралеўскіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва скончылася перамогай войска Рэчы Паспалітай пасля таго, як крымскае войска збегла з поля бою, захапіўшы з сабой Багдана Хмяльніцкага. Вынікам бітвы стала падпісанне Белацаркоўскага перамір’я.
У 1651 г. Рэч Паспалітая пасля Збораўскага міру аднавіла ваенныя дзеянні супраць арміі Хмяльніцкага. Польска-літоўская армія складалася па розных ацэнках ад 57 да 160 тыс. (па іншых крыніцах — 220—240 тыс.) воінаў (па польскіх дадзеных — 63 тыс., з іх 27 тыс. кароннага войскі і 30 тыс. паспалітага рушання, але ў дадзеным падліку відавочна апушчаны каля 12 тыс. нямецкай наёмнай пяхоты, найміты з Малдавіі і Валахіі; колькасць шляхты відавочна пераменшана). Казацка-крымскае войска было больш — 100 тыс. казакоў і 25 тыс. крымскіх татараў (паводле польскіх звестак — да 110 тыс. чал.).
З-за пазіцыі хана Іслама Гірэя Багдан Хмяльніцкі быў вымушаны адмовіцца ад актыўных наступальных дзеянняў (больш за месяц 100-тысячнае казацка-крымскае войска манеўравала ў раёне Цярнопаля), што дазволіла каралю Яну Казіміру правесці войска да Берасцечка і да 25 чэрвеня пераправіць яго праз раку Стыр. Толькі дачакаўшыся ў сярэдзіне чэрвеня прыбыцця хана, гетман выступіў у паход. Не ведаючы пра гэта, 27 чэрвеня палякі адправіліся ў горад Дубна, і калі іх авангард ужо прайшоў 7-8 км, стала вядома пра набліжэнне казацка-крымскага войска. Тады было вырашана вярнуцца ў лагер пад Берасцечкам. Раніцай наступнага дня пачаліся сутычкі з татарамі.
Каронныя войскі не адважыліся працягваць вайну і пачалі перамовы. У выніку Хмяльніцкі быў вымушаны прыняць мірны дагавор, падпісаны пад Белай Цэрквай 18 (28) верасня 1651 г. Згодна з ім колькасць рэестравага войска памяншалася да 20 тыс., казацкую тэрыторыю абмежавалі да Кіеўскага ваяводства, шляхце вернутыя яе землі. Аднак Бітва пад Берасцечкам не стала завяршэннем вайны. Белацаркоўскі мір не вытрымаў і года, а 22-23 мая 1652 г. адбылася бітва пад Батагом.
Да сённяшняга дня многія нюансы бітвы застаюцца невядомымі і незразумелымі. Напрыклад, не да канца вядомая прычына уцёкаў хана Іслам Гірэя. У працах сучасных гісторыкаў разглядаецца і версія аб паніцы татараў. Яны лічаць, што бітва прыходзілася на мусульманскае свята Курбан-Байрам, у які ваяваць нельга.
Першы дзень бітвы прайшоў няўдала і татары пачалі адмаўляцца ваяваць. Хмяльніцкі ўгаварыў хана пачаць бітву на другі дзень, які быў удалым, але ў баі загінула шмат простых татараў і іх кіраўнікоў (у тым ліку блізкі сябар Хмяльніцкага Тугай-бей), і радавыя татарскія воіны палічылі, што іх за правіну карае сам Алах. На трэці дзень пачаўся абстрэл татараў з гармат і ядром забіла каня пад Іслам-Гірэем (сам ён ацалеў цудам), пасля чаго ён сеў на іншага каня і яго войска кінулася бегчы.
Іншай версіяй з’яўляюцца чуткі, якія пачалі з’яўляцца ў лагеры татараў, што Хмяльніцкі разам з палякамі рыхтуе пастку для іх. Дадзеныя чуткі прывялі ў паніку хана Іслама Гірэя і ён адвёў войска. Пра верагоднасць гэтай версіі сведчыць той факт, што татары ў уцёках кідалі сваіх забітых і параненых, чаго раней яны ніколі не рабілі.
Генрык Сянкевіч апісвае бітву ў эпілогу рамана «Агнём і мячом». Згодна з яго пазіцыі, казачае войска было ахоплена панікай і знайшло сваю гібель у дрыгве, выратаваўся толькі Іван Багун з купкай людзей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.