From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян На́лепка (славацк.: Ján Nálepka; 20 верасня 1912, Сміжані, Спішска-Нова-Вес — 16 лістапада 1943, Оўруч, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — славацкі ваенны, капітан (пасмяротна брыгадны генерал), удзельнік Другой сусветнай вайны, арганізатар і кіраўнік партызанскага атраду на тэрыторыі Беларусі. Адзіны славак, які атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
Ян Налепка | |
---|---|
славацк.: Ján Nálepka | |
Мянушка | Рэпкін |
Дата нараджэння | 20 верасня 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1943[2][1] (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Чэхаславакія Славакія Партызанскі рух |
Гады службы | 1934—1943 |
Званне |
капітан брыгадны генерал (пасм.) |
Камандаваў | 1-ы чэхаславацкі партызанскі аддзел |
Бітвы/войны | Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Славак. Нарадзіўся ў вёсцы Сміжані (раён Спішска-Нова-Вес, Усходняя Славакія) ў сялянскай сям'і. У 1931 скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у школах у Марыкавай, Белых Водах, Ступаве і Порубе пад Вігорлатам.
У 1934 прызваны ў чэхаславацкае войска, у 1936 скончыў афіцэрскую школу, атрымаўшы званне падпаручніка, пазней паручніка[3]; служба ў войску адбывалася з перапынкамі. У сакавіку 1939 года мабілізаваны ў славацкае войска[4]; з пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у нападзе на Польшчу.
Улетку 1941 урад Славакіі накіраваў 2-ю пяхотную дывізію, у якой служыў Я. Налепка, на савецка-нямецкі фронт[3]. У лютым 1942 прызначаны ад'ютантам камандзіра палку, а пазней — начальнікам штабу 101-га славацкага палка, раскватэраванага ў Ельску. Паступова сабраў вакол сябе па-антынацысцку настроеных аднадумцаў, з дапамогай якіх арганізаваў падпольную дзейнасць і пераходы славацкіх салдат на савецкі бок. Адначасна са жніўня 1942 наладзіў сувязь з савецкімі партызанамі[4] ў Мінскай і Палескай абласцях. Перапраўляў мясцовым жыхарам і партызанам харчаванне, лекі і звесткі пра дзейнасць нямецкіх ваенных адзінак і іх памагатых.
Уночы з 14 на 15 мая 1943 ён з групай афіцэраў і салдат палку перайшоў на бок савецкіх партызанаў, злучыўшыся з імі ў раёне вёскі Рамязы. 18 мая ў партызанскім злучэнні Аляксандра Сабурава быў створаны партызанскі аддзел з былых славацкіх ваенных, камандзірам якога быў прызначаны Ян Налепка[5][6], які ўзяў сабе мянушку Рэпкін.
Улетку і ўвосень 1943 года 1-ы чэхаславацкі партызанскі аддзел пад яго камандаваннем неаднакроць вылучаўся ў бітвах з нямецкімі войскамі.
Наконадні 26-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (1943) Налепка быў прыняты кандыдатам у сябры ВКП(б)[4].
7 лістапада 1943 Налепка браў удзел у знішчэнні нямецкага гарнізона ў Давыд-Гарадку.
16 лістапада чэхаславацкі партызанскі аддзел Яна Налепкі ва ўзаемадзеянні з савецкімі партызанамі і войскамі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у баях за вызваленне горада Оўруч Жытомірскай вобласці УССР[4]. Чэхаславацкі аддзел пад камандаваннем Я. Налепкі атакаваў Оўруч з поўдня, захапіў і ўтрымліваў (нягледзячы на контратакі суперніка) мост праз раку Норынь, а пасля аказаў дапамогу савецкім партызанам у баях у раёне аэрадрому і за чыгуначную станцыю. Ян Налепка загінуў падчас бою за будынак вакзалу, у момант штурму аднай з доўгатэрміновых агнявых кропак ворага[7].
Ян Налепка пахаваны ў братэрскай магіле вояў чэхаславацкага корпуса ў горадзе Чарнаўцы. Тут быў узведзены мемарыял савецка-чэшскіх салдат, дзе пахаваныя 58 чалавек. У яго гонар названая таксама вуліца, што падыходзіць да мемарыялу, і сярэдняя школа, размешчаная побач. У ёй у 1970 быў адчынены музей імя Яна Налепкі.
7 мая 2004 года быў выдадзены загад прэзідэнта Славацкай Рэспублікі аб наданні Яну Налепку звання брыгаднага генерала (пасмяротна).
У горадзе Оўруч Яну Налепку пастаўлены помнік, яго імем названыя вуліца і сярэдняя школа[4].
У 1948 вёска Вандрышаль у раёне Гелніца была перайменавана ў Налепкава.
Імем Яна Налепкі названыя вуліцы ў Ельску і Лельчыцах, у шматлікіх населеных пунктах Славакіі і вуліца ў чэшскім Брне.
У Ельску захаваўся драўляны аднапавярховы дом (вул. Савецкая, дом № 40), у якім у 1942—1943 пражываў Ян Налепка, на ім усталяваная мемарыяльная дошка[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.