падчашы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ян Мікалай Масальскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Адрыян Масальскі | ||||||
Пераемнік | Яўхім Патоцкі | ||||||
Нараджэнне | 1728[1][2][…] | ||||||
Смерць | 27 студзеня 1763[2], 21 студзеня 1763 ці студзень 1763[3] | ||||||
Род | Масальскія[4] | ||||||
Бацька | Міхал Юзаф Масальскі[5] | ||||||
Маці | Францішка з Агінскіх[d][5] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Узнагароды |
|
Староста ваўкавыскі і радашковіцкі, палкоўнік артылерыі ВКЛ (1748), падчашы ВКЛ з 1756, пасол на соймы 1744, 1746, 1750.
Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, праціўнікаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III.
Быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1761 і прэтэндаваў на пасаду маршалка. У выніку процідзеяння палітычных праціўнікаў яе не атрымаў, але яму было абяцана, што стане маршалкам наступнага Трыбунала. Абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1762 і яго маршалкам, але раптоўна памёр.
Кавалер ордэна Белага Арла (1762).
Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага.
Меў братоў Юзафа Адрыяна, Ігнацыя Якуба і Казіміра Адрыяна.
Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.