(пам. 1513) маршалак гаспадарскі, намеснік слонімскі і новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Храптовіч, мянушкай Літавор (да 1468[2] — лета 1513[2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Набліжаны вялікага князя Аляксандра, адзін з найуплывовейшых людзей дзяржавы мяжы XV і XVI ст. Першы вядомы падскарбі дворны літоўскі (1482—1492, перадаў урад брату Фёдару), маршалак гаспадарскі (1492—1500, 1509—1513). Адначасова намеснік уцянскі (1489—1495), слонімскі (1492—1499), новагародскі (1499—1500), драгічынскі (1512) і кобрынскі (1513)[2].
Іван Літавор Храптовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Солтан Аляксандравіч | ||||||
Пераемнік | Фёдар Храптовіч | ||||||
Нараджэнне | 1460[1] | ||||||
Смерць | 1513 ці не раней за 4 жніўня 1513 і не пазней за студзень 1514 | ||||||
Род | Храптовічы | ||||||
Бацька | Багдан Храптовіч[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга Гальшанская | ||||||
Дзеці | Ганна, Соф’я |
З роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана ў яго другім шлюбе з не вядомай імем дачкой падскарбія земскага Аляксандра Юр’евіча. Меў братоў Івана (з першага бацькавага шлюбу), Мітку, Дзмітра, Васіля, Марціна, Фёдара і не вядомую імем сястру (жонку Міхаіла Зяновіча).
Пасол у Польшчу і Маскву. Браў удзел у бітве на Вядрошы (1500), трапіў у маскоўскі палон адкуль вярнуўся толькі вясной 1509 года[2]. Па вяртанні зноў атрымаў урад маршалка гаспадарскага[2].
Летам 1510 года вял.кн. Жыгімонт Стары пацвердзіў пану Літавору яго маёнткі Вентшаў і Мукабоды ў Драгічынскім, Свержань у Новагародскім, Шчаткоўскі «дварэц» у Троцкім паветах і іншыя. Як выслугу ў 1510 годзе атрымаў маёнтак Сівек.[2]
У шлюбе з княжной Ядвігай, дачкой кашталяна віленскага князя Аляксандра Гальшанскага. Меў дачок Ганну (жонку Юрыя Осціка) і Соф’ю (жонку Яна Аборскага, потым Мікалая Уралеўскага). Пасля смерці пана Івана Літавора, кн. Ядвіга працяглы час не прызнавала шлюбаў дачок, спрабуючы выдаць замуж паводле свайго разумення, толькі суд гаспадара і Паноў-Рады абараніў іх ад маці[3]. Апроч дачок, каля 1525 года згадваецца Ядвізін сын — Казімір, але невядома ці сын ён і пана Івана Літавора або Ядвіга ўжо другім разам выйшла замуж.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.