From Wikipedia, the free encyclopedia
Янка Светлячо́к[1] (сапр. — Іван Яфімавіч Гаеўскі[1]; 4 снежня 1888, в. Замужанне, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Барысаўскі раён — 28 лістапада 1957, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — паэт, публіцыст, настаўнік.
Янка Светлячок | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1957 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст, настаўнік |
Творы ў Вікікрыніцах |
Паходзіў з сям’і вясковага сталяра, быў старэйшым з 12 дзяцей. Вучыўся спачатку ў Лошніцы, потым у Барысаве. У 1908 годзе паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, дзе пазнаёміўся з беларускім адраджэнскім рухам, наведваў рэдакцыю «Нашай Нівы». У 1912 годзе скончыў інстытут і вярнуўся ў родныя мясціны, настаўнічаў у вёсцы Чмялевічы на Лагойшчыне.
Падчас Першай сусветнай вайны прызваны на фронт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі добраахвотна запісаўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Нядоўга працаваў у Барысаўскім ваенкамаце і вярнуўся да педагагічнай дзейнасці. У 1930 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Каменскай школы ў Лагойскім раёне. Арыштаваны 27 жніўня 1937. Асуджаны 23 лістапада 1937 года тройкай НКУС як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёвы лагер НКУС. Вызвалены 5 красавіка 1940 года. Вярнуўся на радзіму. Пасля вайны працаваў матэматыкам у школе № 1 г.п. Плешчаніцы[2]. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31 мая 1989.
Быў жанаты на Алене Станіславаўне Жардэцкай[3].
У 1909—1915 гады Янка Светлячок быў сталым карэспандэнтам газеты «Наша Ніва». Яго допісы мелі краязнаўчы характар. Ёсць здагадка, што ён мог асабіста быць знаёмым з Янкам Купалам, а найбольш з вядомым бібліяфілам Рамуальдам Зямкевічам[3]. Збіраў фальклор на Барысаўшчыне і Лагойшчыне. Пісаў вершы. Некаторыя з іх друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Беларускім календары за 1914 год». Вершы, пераважна сюжэтныя былі прысвечаны працоўным. У сваім найбольш вядомым паэтычным творы — вершы «З заработкаў» — Я. Светлячок апісаў трагічнае здарэнне з цяжкага і рызыкоўнага жыцця плытагонаў.
Пасля зняволення творчасцю не займаўся[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.