спектакль From Wikipedia, the free encyclopedia
«Янка Купала. Кругі раю» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Святланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 года.[1]
«Янка Купала. Кругі раю» | |
---|---|
Жанр | дакументальная алегорыя |
Заснаваны на | жыцці і творах Янкі Купалы |
Аўтар | Святлана Навуменка |
Кампазітар | Віталь Суддзін |
Рэжысёр | Святлана Навуменка |
Мастак-пастаноўшчык | Юрый Саламонаў |
Харэограф | Вольга Скварцова-Кавальская |
Акцёры |
Дзяніс Паршын Аляксандр Марчанка Вераніка Буслаева Дзяніс Варанцоў і інш. |
Працягласць | 105 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 2 лютага 2012 |
Пастаноўкі | Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі |
У вырашэнні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і пластычны шэраг, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя. Спектакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асоб.[2]
Мастацкі кіраўнік тэатру Валерый Анісенка, выступаючы перад грамадскім праглядам спектаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысёра С. Навуменка падумаць над магчымасцю пастаноўкі спектаклю пра Я. Купалу і прысвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысёр.[3]
Спектакль спрабуе расказаць гісторыю жыцця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны свет з творчасцю. У аснову спектаклю пакладзеныя раннія вершы, паэма «Бандароўна», газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе звесткі ў адзінае пайшло паўтара года рэжысёрскай працы. У выніку атрымалася не проста хроніка: ёсць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спектакль персанажаў твораў паэта[4].
Як у каханні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуванне пачуцця, так для Купалы — час прадчування змен быў самым важным і натхняючым. І, магчыма, самым шчаслівым перыядам у жыцці… С. Навуменка, аўтар і рэжысёр спектаклю[5] |
[…] у «Кругах раю» прысутнічаюць цікавыя рэжысёрскія знаходкі. Напрыклад, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі вобразна перададзеная праз велізарны чырвоны сцяг, які займае ўсю сцэну і падзяляе Янку Купалу і яго жонку. Метафарычна і надзвычай глыбока пераасенсоўваецца лёс Беларусі, падзеленай пасля Рыжскага мірнага дагавора: сімвалам краіны становіцца жняя, згвалтаваная салдатамі. Але разам з тым спектаклю відавочна не хапіла цэласнасці. С. Навуменка паспрабавала ахапіць неабдымнае: грамадскае і сямейнае жыццё паэта, яго дзяцінства і сталасць, трагізм і гумар, рысы драматычнага спектаклю, чытанне вершаў і выкананне песняў. У выніку гледачы пабачылі на сцэне лебедзя, рака і шчупака, якія банальна распаўзліся ў розныя бакі. Дз. Марціновіч[3] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.