пісьменнік, мемуарыст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Янка Антонавіч Багдановіч (псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 4 (17) лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павета, Віленскай губерні, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.
Янка Антонавіч Багдановіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 (17) лістапада 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1990 (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыст, публіцыст, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Пасля смерці бацькоў у 1918 годзе жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 годзе працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.
Публікаваўся з 1930 года. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929—1938). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 годзе паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў верасні 1956 года. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.