Карл Яльмар Брантынг (шведск.: Karl Hjalmar Branting, 23 лістапада 1860, Стакгольм — 24 лютага 1925, там жа) — шведскі палітык, першы прэм'ер-міністр Швецыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1921 годзе разам з Крысціянам Ланге.
Біяграфія і палітычная дзейнасць
Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідараў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыянала, Бернскага інтэрнацыянала.
У 1887—1917 гадах (з перапынкамі) рэдактар ЦА СДПШ газеты «Сосіяль-дэмакратэн» («Social-Demokraten»).
У 1896—1902 гадах дэпутат рыксдага.
З 1907 года старшыня Выканкама СДПШ.
У 1880-х дапамагаў рэвалюцыянерам Расіі. Неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі наведаў Петраград. Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю сустрэў варожа.
У 1920, 1921—1923 і 1924—1925 гадах прэм’ер-міністр Швецыі.
Вёў СДПШ па рэфармісцкім шляху, змагаўся супраць рэвалюцыйнага крыла партыі (А. Пальм, А. Даніельсан, Ц. Хеглунд). Узначаліў у Швецыі рух за далучэнне да Лігі Нацый.
Вядомы вырашэннем міжнародных спрэчак па правах малых нацыянальнасцей.
Зноскі
- 18601123 Branting, Karl Hjalmar // Sveriges dödbok Праверана 6 мая 2018.
- K Hjalmar Branting — 1917.
- Branting, Karl Hjalmar, f. 1860 i Stockholm, redaktör // Swedish Census 1890 — Riksarkivet. Праверана 24 сакавіка 2018.
- Branting, Karl Hjalmar, f. 1860 i Klara Stockholms stad, Redaktör // Swedish Census 1900 — Riksarkivet. Праверана 12 красавіка 2018.
- Брантинг Карл Яльмар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Branting i Stockholm, K Hjalmar // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 1. — С. 67. Праверана 10 студзеня 2022.
- Hjalmar Branting // (unspecified title) Праверана 5 мая 2018.
- HJALMAR BRANTING FÖDD 23.11 1860 DÖD 24.2 1925 ARBETARLEDAREN FREDSKÄMPEN STATSMANNEN — Sveriges släktforskarförbund. Праверана 9 мая 2018.
- Karl Hjalmar, f. 1860 i Stockholm, Studerande // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 9 мая 2018.
- Branting, Karl Hjalmar, f. 1860 i Klara Stockholms stad, Redaktör // Swedish Census 1900 — Riksarkivet. Праверана 9 мая 2018.
- Karl Hjalmar Branting (S) // Sveriges riksdag 1924 : porträttalbum — 1925. — С. 67. — 147 с. Праверана 19 сакавіка 2022.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.