Ю́рый Міха́йлавіч Міхне́віч (18 снежня 1925, Мінск — 16 красавіка 1998, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры БССР (19711988).

Хуткія факты Юрый Міхайлавіч Міхневіч, Міністр культуры БССР ...
Юрый Міхайлавіч Міхневіч
Сцяг Міністр культуры БССР
1971 1988
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Міхаіл Мінковіч
Пераемнік Яўген Вайтовіч
Нараджэнне 18 снежня 1925(1925-12-18)
Смерць 16 красавіка 1998(1998-04-16) (72 гады)
Дзеці

сын Уладзімір Юр’евіч Міхневіч

сын Аляксандр Юр’евіч Міхневіч
Адукацыя БДУ (1951)
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Дружбы народаў
Закрыць

Біяграфія

У лютым 1943 года добраахвотна сышоў у рады Савецкай Арміі. Вайну скончыў на Эльбе ў раёне г.Магдэбург. Быў паранены.

У 1951 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1950 года сакратар Кастрычніцкага РК, Мінскага ГК ЛКСМБ. У 19551962 гг. намеснік дырэктара Мінскага індустрыяльнага тэхнікума працоўных рэзерваў, намеснік загадчыка аддзела культуры Мінскага гарвыканкама, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага гаркама КПБ, начальнік упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. У 1962—1966 гг. загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкама КПБ.

З 1966 года намеснік міністра, а з лістапада 1971 года міністр культуры БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19711990).

Дзейнасць на пасадзе Міністра культуры БССР

Падчас яго кіраўніцтва Міністэрствам культуры БССР атрымалі росквіт і заваявалі ўсесаюзную папулярнасць такія беларускія вакальна-інструментальныя ансамблі як «Песняры», «Верасы», «Сябры». Юрый Міхайлавіч садзейнічаў развіццю Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, балетмайстрам якога стаў малады Валянцін Елізар’еў, а таксама спрыяў стварэнню і развіццю аркестра Міхаіла Якаўлевіча Фінберга, які ў той час займаў пасаду галоўнага дырыжора аркестра Беларускага дзяржаўнага цырка.

Асаблівую ўвагу надаваў развіццю мастацкай і клубнай самадзейнасці, лічачы, што павышэнне культурнага ўзроўню з’яўляецца ключом да развіцця ўсяго беларускага народа.

Узнагароды

Спасылкі

  • Свой сярод сваіх Архівавана 16 студзеня 2021. : [успамінамі пра бацьку — міністра культуры БССР цягам 18 гадоў — падзяліўся першы намеснік Міністра замежных спраў РБ Аляксандр Міхневіч / запісала Настасся Панкратава] // Культура. ― 2015. — 29 августа (№ 35). — С. 15.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.