Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юньнань-Гуйчжоўскае нагор’е (кіт. 云贵高原) знаходзіцца на поўдні Кітая, аб’ядноўвае Юньнаньскае нагор’е на захадзе і Гуйчжоўскае нагор’е на ўсходзе.
Даўжыня каля 1000 км, шырыня да 400 км. На захадзе —- хрыбты вышынёй 1800 — 4000 м, падзеленыя глыбокімі далінамі рэк Меконг, Салуін, Хонгха і інш. На ўсходзе горы паніжаюцца да 1000—1200 м і ўтвараюць бессістэмную групу кароткіх хрыбтоў і масіваў. Складзена пераважна з крышталічных парод і вапнякоў. Развіты своеасаблівыя карставыя ландшафты. Клімат субтрапічны мусонны. Вечназялёныя і лістападныя лясы, рэдкалессі.
У далінах вырошчваюць рыс, кукурузу, трапічныя культуры. Некалькі лясных заказнікаў.
Юньнаньскае нагор’е — больш высокая, заходняя частка Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я. Да Юньнаньскага нагор’я адносяць і паўднёвыя хрыбты Сіна-Тыбецкіх гор.
Усходняя і цэнтральная часткі нагор’я маюць вышыню 1800—2000 м, горныя хрыбты на захадзе ўздымаюцца да вышыні 3000 — 4000 м. Складзена са старажытных крышталічных парод, перакрытых вапнякамі мезазою. Радовішчы волава, фасфарытаў. Высокая сейсмічнасць. Пашыраны карст. Галоўныя рэкі Меконг, Салуін, Хонгха месцамі працякаюць у цяснінах глыбінёю да 1—2 км. Горныя азёры — Дзяньчы, Фусяньху, Эрхай.
Сярэдняя тэмпература студзеня 4—10 °C, ліпеня 19—25 °C. Ападкаў 1000—1500 мм, на наветраных схілах гор больш за 2000 мм. Каля 20 % нагор’я займаюць лясы. Трапічныя лясы (пальмы, фікусы, бананы і інш.) вышэй змяняюцца субтрапічнымі лясамі (вечназялёныя і лістападныя дубы, юньнаньская хвоя і інш.) і лугамі.
У катлавінах і на раўніннай паверхні вырошчваюць рыс, чай, садавіну, цытрусавыя і інш.
Гуйчжоўскае нагор’е — усходняя частка Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я.
Даўжыня каля 600 км, шырыня да 500 км, пераважная вышыня каля 1000 м. Складзена з вапнякоў, пясчанікаў і гліністых сланцаў. Развіты карст («каменныя лясы», паркавыя палі, варонкі, калодзежы, пячоры).
Хваёвыя і дубова-букавыя лясы, зараснікі бамбуку.
У міжгорных катлавінах — пасевы рысу, кукурузы, батату; на ўсходзе вырошчваюць субтрапічныя культуры (чай, бавоўнік, лакавае і тунгавае дрэвы, хурму).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.