From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Эмануэль Працлаўскі (Восіп Антонавіч Пржэцлаўскі) (польск.: Józef Emmanuel Przecławski; 1799 ці 19 снежня 1800, Ружаны Слонімскага павета Літоўскай губерні — 10 снежня 1879, Цвер) — журналіст, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, польска-расійскі публіцыст, мемуарыст, выдавец штотыднёвіка «Tygodnik Petersburski», цэнзар, член Савета Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі па справах кнігадрукавання. Сябра Адама Міцкевіча.
Юзаф Эмануэль Працлаўскі | |
---|---|
Józef Emmanuel Przecławski | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Józef Emmanuel Przecławski |
Псеўданімы | E. G.; J. Em.; herbu G.; Mikros; Ципринус |
Дата нараджэння | 19 снежня 1799 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 (22) снежня 1879 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, мемуарыст, пісьменнік, выдавец |
Мова твораў | польская і руская |
Узнагароды |
Нарадзіўся 19 снежня 1800 года (паводле іншай інфармацыі — у 1799 годзе) ў Ружанах Слонімскага павета тагачаснай Літоўскай губерні (цяпер — Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) ў сям’і старажытнага шляхецкага роду герба «Глаўбіч».
У 1815—1817 гадах навучаўся на фізіка-матэматычным аддзяленні Віленскага ўніверсітэта, слухаў лекцыі разам з паэтам Адамам Міцкевічам. У 19 гадоў скончыў універсітэт з ступенню кандыдата філасофіі і ў 1818 годзе паступіў на пасаду сакратара пры Слонімскім павятовым маршалку шляхты. Праслужыў на гэтай пасадзе больш за тры з паловай гады і ў 1822 падаў у адстаўку. Належаў да масонскай ложы.
З лютага 1824 года служыў у Санкт-Пецярбургу ў канцылярыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Выконваў абавязкі дзяжурнага па ўваходнай карэспандэнцыі пры кіраўніку міністэрствам В. Ланскім, даўнім знаёмым яго бацькі Антона Працлаўскага, калі Ланской быў Гродзенскім губернатарам у 1803—1813 гадах.
У 1829 годзе пакінуў службу і перайшоў «на ўласнае ўтрыманне» (гэта значыць бяз жалавання) у камісію па пабудове Ісакіеўскага сабора пад кіраўніцтвам Ланскога. Тады ж атрымаў дазвол выдаваць у Санкт-Пецярбургу газету на польскай мове «Tygodnik Petersburski».
У 1833 годзе на просьбу М. Сперанскага быў пераведзены ў Камісію для рэвізіі і складання законаў Царства Польскага і неўзабаве атрымаў пасаду «галоўнага перакладчыка рускай мовы». З 1839 (1840) года з'яўляўся кіраўніком канцылярыі гэтай камісіі да яе ліквідацыі ў 1863 годзе.
Восіп Працлаўскі даслужыўся да чыну стацкага саветніка (1841), у 1847 годзе стаў правадзейным стацкім саветнікам, а з 1858 года ён быў таемным саветнікам.
З 1853 года таксама з'яўляўся сябрам Галоўнага ўпраўлення цэнзуры ад Царства Польскага. у 1860—1865 гадах быў членам Савета Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі.
Юзаф Працлаўскі таксама ўваходзіў у склад Віленскай археалагічнай камісіі.
З пачатку 1820-х гадоў змяшчаў вершы на польскай мове ў віленскай газеце «Tygodnik Wileński». У духу польска-расійскага прымірэння з 1829 года да 1858 года выдаваў у Санкт-Пецярбургу газету на польскай мове «Tygodnik Petersburski».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.