From Wikipedia, the free encyclopedia
Юба II (Juba, нарадзіўся прыкладна ў 52—50 годзе да нашай эры, памёр у 23 годзе нашай эры) — саюзны Рыму цар Маўрэтаніі. Сын апошняга нумідыйскага цара Юбы I і бацька апошняга маўрэтанскага цара Пталамея.
Юба II | |
---|---|
Нараджэнне |
52 да н.э. ці 48 да н.э.[1] |
Смерць |
23[1] |
Бацька | Юба I[d][2][3] |
Жонка | Клеапатра Селена II[3] і Глафіра[d] |
Дзеці | Пталамей[d], Друзіла[d] і Cleopatra of Mauretania[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля бітвы пры Тапсе Юба быў узяты Цэзарам у Рым, дзе яму было дадзена выдатнае выхаванне і адукацыя. Пазней ён ажаніўся з Клеапатрай Селенай II (дачкой Антонія і Клеапатры) і атрымаў ад Актавіяна ў дарунак частку бацькаўскіх уладанняў у Маўрэтаніі.
Юба адрозніваўся выдатнай эрудыцыяй і быў адным з палігістараў таго часу: ён пісаў (на грэчаскай мове) па гісторыі і старажытнасцям (сюды адносіліся яго сачыненні па гісторыі Рыма, Лівіі, Аравіі, Асірыі; галоўнае з іх — «Падабенствы», дзе ён параўноўваў рымскія звычаі са звычаямі іншых народаў), па гісторыі мастацтва (пра жывапіс, пра тэатр), граматыцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.