Маўрэтанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўрэтанія (лац.: Mauretania) — гістарычная вобласць на поўначы Афрыкі, на тэрыторыі сучасных Заходняга Алжыра і Паўночнага Марока.
Да каланізацыі фінікійцамі асноўным насельніцтвам Маўрэтаніі былі берберы. Пасля асваення афрыканскага ўзбярэжжа пунамі ў рэгіёне ўтварыліся гарады. Першы вядомы імем уладар гэтых мясцін — нумідыйскі цар Сіфакс.
З канца II стагоддзя да н.э. рымскія гісторыкі згадваюць цароў Маўрэтаніі. Саюзнікам Рыма быў маўрэтанскі цар Бокх I, які вядомы паланеннем свайго зяця — нумідыйскага цара Югурты. За гэта яму было дазволена акупаваць заходнюю частку Нумідыі.
Пасля смерці ў 33 годзе да н.э. Бокха II Маўрэтанскае царства страціла палітычную самастойнасць. Рымляне стварылі на яго тэрыторыі васальную дзяржаву пад уладарствам Юбы II. У 40 годзе н.э. апошні маўрэтанскі цар Пталамей забіты, а яго землі перайшлі ў рукі імператара.
У 44 годзе рымскі імператар Клаўдзій па рацэ Мулуі падзяліў Маўрэтанію на дзве правінцыі — Цэзарэйскую з цэнтрам у Цэзарэі (захад Алжыра) і Тынгітанскую з цэнтрам у Тынгісе (поўнач Марока). У канцы III стагоддзя ўсходняя частка Цэзарэйскай Маўрэтаніі вылучана ў асобную правінцыю пад назвай Маўрэтаніі Сітыфенскай.
Рымскія імператары страцілі кантроль над Маўрэтаніяй у 420-я гады праз нашэсце вандалаў. Панаванне вандалаў над гэтым рэгіёнам было намінальным і да прыходу арабаў фактычнымі гаспадарамі Маўрэтаніі былі мясцовыя арыстакраты.
Маўрэтанія Кесарэйская | Маўрэтанія Тынгітанская |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.