From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Эмануэль Жылібе́р[3] (21 чэрвеня 1741 — 2 верасня 1814) — французскі натураліст, хірург і анатам, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781—1783 гг. прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні.
Жан Эмануэль Жылібер | |
---|---|
фр.: Jean Emmanuel Gilibert | |
| |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1741[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1814[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, палітык, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | батаніка, біялогія, медыцына |
Альма-матар | |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gilib.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Вывучаў медыцыну ў Манпелье з 1760 па 1764 гады. Пасля атрымання дыплома атрымаў кабінет у Ліёне. У вольны час збіраў гербарый мясцовай флоры. Заснаваў батанічны сад у квартале Брато, які па прычыне няўмелай адміністрацыі прыйшоў у непрыдатнасць.
Пасланнікам гродзенскага старосты А. Тызенгаўза Т. Даўнаровічам запрошаны на работу ў Гродна для арганізацыі медыцынскай школы[4]. У дарогу з сабой Жылібер забраў каштоўны кнігазбор ды каштоўны гербарый, сабраны на Міжземнаморскім узбярэжжы Францыі.
3 1775 года працаваў у прыгарадзе Гродна Гарадніцы. 9 мая 1776 года ён падпісаў 10-гадовы кантракт, згодна з якім ён мусіў заснаваць медычную і ветэрынарную школы, прыродазнаўчы музей з заробкам у памеры 125 луідораў у золаце[5].
У 1775 годзе арганізаваў Гродзенскую медыцынскую акадэмію, не выключана, што навучанне там пачалося ў 1776 ці 1777. 23 кастрычніка 1778 года Жылібер выслаў ліст дырэктару батанічнага сада ў Парыжы Антуану Ларуану дэ Жусье, у якім сцвярджаў, што будаўніцтва школы са шпіталём, якімі маглі б ганарыцца нават у Манпелье, толькі што скончана. Але паміж Жыліберам і Тызенгаўзам адбываюцца канфлікты праз недастатковае фінансаванне школы.
Стварыў Гродзенскі каралеўскі батанічны сад (у 1777 годзе было 1200 відаў экзатычных раслін, якімі натураліст хваліўся каралю). Падарожнік Уільям Кокс, які наведваў Гарадніцу ў 1778 годзе, налічыў у садзе ўжо 1500 экзатычных раслін, сярод якіх былі бразільская сасна, воцатавае дрэва і манчжурскі арэх.
У 1773 года дзякуючы намаганням Даўнаровіча на Гарадніцы быў заснаваны кабінет натуральнай гісторыі, для якога набылі калекцыю ў бібліятэкара радзівілаўскіх збораў у Нясвіжы Крысціяна Магніцкага. Пры кабінеце Жылібер арганізаваў бібліятэку, на паліцах якой у 1780 годзе знаходзілася каля 300 кніг. Тут захоўвалася бліз 300 медзярытаў раслін, якія потым трапілі ў зборы Галоўнай школы ў Вільні.
У верасні 1777 года Гарадніцу наведаў Станіслаў Аўгуст. 15 верасня кароль азнаёміўся са шматлікімі экзатычнымі гатункамі, лекавымі травамі і аранжэрэяй батанічнага саду, а пазней наведаў бібліятэку ды кабінет натуральнай гісторыі школы з «анатамічным амфітэатрам».
Пры акадэміі працавала аптэка (цяпер Гродзенская аптэка-музей), побач з якой знаходзіўся аптэкарскі агарод і апрацоўваліся лекавыя і рэзка-араматычныя расліны. Планаваў арганізацыю сельскагаспадарчай і ветэрынарнай школ, разам з А. Тызенгаўзам стварэнне ў Гродне Акадэміі навук.
У 1780 годзе ў сям’і Жылібераў у Гародні нарадзіўся сын, хросным бацькам якога быў кароль Станіслаў Аўгуст.
У прадчуванні краху Тызенгаўза ў маі 1780 года Жылібер нечакана выехаў у Варшаву, матывуючы свой ад’езд станам здароўя.
У 1781 годзе медычная школа была пераведзена ў Вільню, куды Жылібер забраў з сабой кнігазбор, калекцыю мінералаў, найбольш каштоўныя расліны з батанічнага саду і хірургічныя інструменты. У Вільні пры падтрымцы М. Пачобут-Адляніцкага і Я. Храптовіча стварыў на базе Гродзенскай медыцынскай акадэміі медыцынскі факультэт у Галоўнай школе ВКЛ, узначаліў кафедру натуральнай гісторыі і батанікі, заклаў пры школе батанічны сад.
Вясной 1776 года Ж. Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі пачаў збіраць расліны ў ваколіцах Гародні, пазней — вакол Вільні і Навагрудка. Вынікам гэтага з’явілася праца «Flora lithaunica inchoata», у адным з раздзелаў якога Жылібер дае апісанне 95 відаў лекавых раслін, прыводзіць звесткі пра час іх цвіцення, абмяркоўвае лекавыя ўласцівасці травы і ўжыванне іх у побыце.[6]
Напісаў артыкулы:
Вярнуўся ў Ліён у 1783 годзе, матывуючы сваё рашэнне пагаршэннем здароўя і стомленасцю. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў арыштаваны якабінцамі за прыналежнасць да жырандыстаў у 1793 годзе. У тым жа годзе вызвалены.
У гонар Жана Эмануэля Жылібера названы галоўны гродзенскі гарадскі парк — Парк Жылібера. У 2007 годзе ў Гродне ўсталявана гарадская скульптура Жану Эмануэлю Жыліберу, кіраўніку медыцынскай акадэміі, адкрытай Антоніем Тызенгаўзам.
Яго імем быў названы род раслін Gilibertia Ruiz & Pav. сямействы Araliáceae (Araliaceae), у сучаснай наменклатуры званы Dendropanax.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.