From Wikipedia, the free encyclopedia
Эміліа Карла Джузэпэ Марыя Сальгары (італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgàri; 21 жніўня 1862 — 25 красавіка 1911) — італьянскі пісьменнік, аўтар гістарычных і прыгодніцкіх раманаў, у тым ліку пра піратаў.
Эміліа Сальгары | |
---|---|
італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgàri | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Emilio Carlo Giuseppe Maria Salgari |
Псеўданімы | Guido Altieri[1], Guido Landucci[1], Enrico Bertolini, A. Permini, S. Romero, Ammiragliador[1] і Emilius[1] |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1862[2][1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1911[1] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, раманіст, празаік, пісьменнік |
Гады творчасці | 1883[1] — 1911[1] |
Мова твораў | італьянская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся ў Вероне, там жа скончыў мараходнае вучылішча, збіраўся стаць капітанам далёкага плавання, але не прайшоў па конкурсе. Яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы напісаў сваё першае апавяданне «Папуасы» (1883). Пасля 1887 года вырашыў канчаткова прысвяціць сябе літаратуры. Напісаў больш за дзвесце раманаў і апавяданняў.
Найбольшую вядомасць аўтар набыў у Італіі, Іспаніі і Партугаліі. У англамоўных краінах яго ведаюць нашмат менш. Нягледзячы на гучную вядомасць і велізарныя тыражы, усё жыццё Сальгары адчуваў фінансавыя цяжкасці. Раздушаны абавязкамі і сямейнымі праблемамі, скончыў жыццё самагубствам 25 красавіка 1911 года ў Турыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.