Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША — 21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Эдвард Льюіс | |
---|---|
англ.: Edward Lewis | |
Дата нараджэння | 20 мая 1918[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 2004[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, генетык, выкладчык універсітэта, біёлаг |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Альфрэд Сцёртэвант |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1991) прэмія Вольфа па медыцыне (1989) Thomas Hunt Morgan Medal[d] (1983) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1992) Rosenstiel Award[d] (1989) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (29 чэрвеня 1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1942).
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.