піцейная ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia
Шынок (польск.: szynk ад ням.: Schenke[1]) — невялікі пітны дом, карчма, месца продажу спіртных напояў[2]. Гістарычна назва ўжывалася ў Польшчы, Беларусі і Украіне[3].
У адрозненне ад карчмы ў шынку няма жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласна залу абслугоўвання ў карчме.
Шынкарствам (трыманнем шынкоў) у XVII—XVIII стагоддзях найчасцей займаліся яўрэі[4]. Яны гандлявалі ў крамах на першых паверхах сваіх дамоў або ў драўляных будках. У Гродне ў пачатку XVIII стагоддзя былі 54 піўныя шынкі і 12 мядовых, а ў другой палове XVIII стагоддзя налічвалася ўжо 120 шынкоў (з іх 28 — у цэнтры горада), 27 корчмаў (у тым ліку 6 на Гарадніцы) і 32 заезныя дамы[5].
У Мінску ў 1976 годзе адкрыўся піўны бар «Шынок у Лявона», які хутка набыў папулярнасць сярод жыхароў горада. Каб патрапіць туды, трэба было купіць білет, які каштаваў 2,50 руб. Разам з пропускам ішоў адзін з трох комплексаў халодных закусак да піва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.