Шчытатрымальнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчытатрымальнік

Шчытатрымальнік[1][2], тарчатрымальнік[3], або пахолак[2] — фігура, якая падтрымлівае гербавы шчыт.

Шчытатрымальнікі могуць быць як натуральнымі, так і штучнымі (выявы людзей, анёлаў, рэальных або міфалагічных звяроў, птушах і г.д.). Гэты элемент часцей за ўсё быў парны, але мог быць і адзін шчытатрымальнік. Пры двух шчытатрымальніках выявы маглі быць розныя (прыкладам, леў з аднарогам). Часам шчытатрымальнікі ўпрыгожваліся геральдычнымі знакамі, такімі ж, як у полі шчыта[3].

Thumb
Шчытатрымальнікі ў выглядзе львоў

Шчытатрымальнікі сустракаюцца ў гербах з XIV ст. і вядуць сваё паходжанне ад практыкі рыцарскіх турніраў. Яны не былі сталымі, маглі лёгка змяняцца ў гербе, бо не звязваліся с пасадай і тытулам уладальніка герба[3].

Зноскі

  1. Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
  3. Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. ISBN 978-985-90346-1-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.