From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчаўе прыморскае[3] (Rúmex maritimus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Шчаўе прыморскае | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Rumex maritimus L. | |||||||||||||||||
|
Расце па берагах азёр, балот, рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.
Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, баразнаватае, голае; у верхняй частцы галінастае.
Лісце ланцэтнае, вострае, да аснавання клінавата звужанае. Верхняе — сядзячае, ніжняе — кароткачарашковае.
Кветкі двухполыя, дробныя. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Суквецце — галінастае; унізе з расстаўленых, уверсе — са збліжаных мутовак.
Плады — арэшкі чырванавата-бурага колеру. Спеюць у ліпені — жніўні.
У каранях знойдзены антрахіноны (хрызафанол, эмадзін, фісцын).
У надземнай частцы ўтрымліваюцца сапаніны, флаваноіды, антрахіноны, вітаміны С, РР, карацін.
У насенні выяўленыя дубільныя рэчывы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.