Шуньчжы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шуньчжы

Фулінь (маньчж. Fulin; кіт. 福臨, піньінь Fúlín, храмавае імя Шыцзу кіт. трад. 世祖, піньінь Shìzǔ; 15 сакавіка 1638 5 лютага 1661) — маньчжурскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, трэці імператар дынастыі Цын. Пасмяротнае імя Імператар Чжан.

Хуткія факты Шуньчжы, кітайскі імператар[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Быў дзявятым сынам Хуантайцзы і ўнукам Нурхацы.

У 1644 годзе захапіў кітайскую сталіцу Пекін і знішчыў дынастыю Мін.

Каля 1659 года падпарадкаваў усю тэрыторыю Кітая. Праводзіў жорсткую цэнтралізаваную палітыку, выкараняў карупцыю, забараніў ўмяшанне еўнухаў у дзяржаўныя справы. Заклаў асновы росквіту маньчжурскай дынастыі. Быў вялікім прыхільнікам кітайскай культуры і кніг.

Памёр ад натуральнай воспы на 25 годзе жыцця.

Дэвіз праўлення — Шуньчжы. Іншае імя паходзіць ад дэвізу праўлення, — Імператар Шуньчжы (кіт. трад. 順治帝, піньінь Shùnzhì-dì).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.