Штатгальтары габсбургскіх Нідэрландаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Габсбургскія Нідэрланды — Іспанскія Нідэрланды да і Аўстрыйскія Нідэрланды пасля вайны за іспанскую спадчыну, тэрыторыя якая ахоплівала сённяшнюю Бельгію і спачатку Нідэрланды. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі гэтыя вобласці былі заваяваны Францыяй і больш не вярнуліся пад валадарства Аўстрыі.

Габсбургі прызначалі для кіравання Нідэрландамі штатгальтараў, таксама якія належалі дынастыі Габсбургаў, або набліжаных каралеўскага двара каталіцкага веравызнання.

Сямнаццаць правінцый

У 1581 годзе Рэспубліка Злучаных правінцый абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі. Пра штатгальтараў Рэспублікі Злучаных правінцый гл. Штатгальтары Нідэрландаў.

Іспанскія Нідэрланды

  • 1581—1592 Алесандра Фарнезэ, герцаг Пармы і П'ячэнцы
  • 1592—1594 Петэр Эрнст I, граф Мансфельд
  • 1594—1595 Эрнст, эрцгерцаг Аўстрыйскі, эрцгерцаг Аўстрыі
  • 1595—1596 Педра Энрыкес дэ Асеведа, граф Фуэнтэса
  • 1596—1598 Альбрэхт VII, эрцгерцаг Аўстрыі
  • 1598—1621 Альбрэхт VII і Ізабела Клара Яўгенія
  • 1621—1633 Ізабела Клара Яўгенія, эрцгерцагіня Аўстрыі
  • 1633—1641 Фердынанд, кардынал-інфант
  • 1641—1644 Францыска дэ Мело, маркіз Тэрсейра
  • 1644—1647 Эмануэль дэ Маўра Картэрэаль
  • 1647—1656 Леапольд Вільгельм, эрцгерцаг Аўстрыі
  • 1656—1659 Хуан Аўстрыйскі Малодшы
  • 1659—1664 Луіс дэ Бенавідэс Карылья, маркіз Карасена
  • 1664—1668 Францыска дэ Маўра Картэрэаль, маркіз Кастэл Радрыга
  • 1668—1670 Ініга Фернандэс дэ Веласка, герцаг Ферыа
  • 1670—1675 Хуан Дамінга дэ Зуніга Фансека
  • 1675—1677 Карлас дэ Гурэа, герцаг Вілахермоза
  • 1678—1682 Алесандра дзі Адаарда Фарнезэ, прынц Пармы
  • 1682—1685 Ота Генры, маркіз Карэта
  • 1685—1692 Фрай Антоніа дэ Агурта, маркіз Кастанья
  • 1692—1706 Максіміліян II, курфюрст Баварыі

Паўднёвыя Нідэрланды былі акупаваны Англіяй і Нідэрландамі з 1706 па 1714. У 1714 па Раштацкаму дагавору Паўднёвыя Нідэрланды адышлі да аўстрыйскай галіны дому Габсбургаў.

Аўстрыйскія Нідэрланды

  • 1716—1724 Яўген Савойскі, прынц карыньянскі
  • 1724—1741 Марыя Елізавета, эрцгерцагіня Аўстрыі
  • 1741—1744 Фрыдрых Аўгуст, граф Гарах-Рарау
  • 1744—1744 Марыя Ганна, эрцгерцагіня Аўстрыі і Карл Аляксандр, прынц Латарынгскі
  • 1744—1780 Карл Аляксандр, прынц Латарынгскі
  • 1781—1793 Марыя Крысціна, эрцгерцагіня Аўстрыі і Альберт Казімір, герцаг Саксен-Тэшэна
  • 1793—1794 Карл, эрцгерцаг Аўстрыі

Пасля гэтага французы акупавалі Ніжнія краіны да 1815 года. Па выніках Венскага кангрэса Ніжнія краіны былі аб'яднаны ў каралеўства Нідэрландаў, каралём якога стаў Вілем I.

Гл. таксама

  • Штатгальтары Нідэрландаў

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.