Remove ads

Цітус Далеўскі (1 (13) мая 1840, фальв. Кункулка Лідскага пав., месца фальварка не лакалізавана — 30 снежня 1863 (11 студзеня 1864), Вільня) — адзін з удзельнікаў Паўстання 1863—1864.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Ф. Багушэвічам[1]. Удзельнічаў у рэвалюцыйным студэнцкім руху ў Маскве і Пецярбургу, дзе тым часам вучыўся ва ўніверсітэтах. Адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага напярэдадні паўстання, з лета 1863 г. у кіраўніцтве паўстаннем. Быў прызначаны Каліноўскім на пасаду паўстанцкага начальніка Вільні. Арыштаваны ў снежні 1863 г., расстраляны ў Вільні на Лукішскай плошчы.

Памяць

У сакавіку 2024 г. да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі францішканскага кляштара адкрылі паўстанцам Кастусю Каліноўскаму, Зыгмунту Серакоўскаму і Цітусу Далеўскаму.[2]

Гл. таксама

  • Аляксандр Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г.
  • Фларыян Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г.
  • Францішак Далеўскі (1825 — 25.4.1904, фальв. Руднікі Лідскага пав.), брат Цітуса. Адзін з кіраўнікоў партыі белых. Асуджаны да 10 гадоў катаргі ў Сібіры да паўстання і да 20 гадоў катаргі пасля паўстання.
  • Канстанцін Далеўскі (1837 — 25.5.1871) брат Цітуса, камандзір атрада на Ковеншчыне. У эміграцыі, расстраляны версальцамі пад час разгрому Парыжскай камуны.
  • Апалонія з Далеўскіх (1841—1915), сястра Цітуса, жонка Зігмунта Серакоўскага.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads