Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Святога Лукі (ням.: Lukaskirche) — найбуйнейшая пратэстанцкая царква Мюнхена. Храм адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы Баварыі.
Славутасць | |
Царква Святога Лукі | |
---|---|
48°08′07″ пн. ш. 11°35′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Евангелічная царква Германіі[d] |
Благачынне | Евангелічна-лютэранская царква Баварыі[d] |
Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
Дата заснавання | 1893 |
Сайт | sanktlukas.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак быў пабудаваны ў 1893-1896 гг. па праекце архітэктара Альберта Шміта на беразе Ізара. Экстэр'ер царквы Святога Лукі мае пераважна раманскія рысы, уласцівыя да Рэфармацыі, унутры ж пераважаюць элементы рэйнскай готыкі.[1] На момант пабудовы гэта была трэцяя лютэранская царква горада пасля царквы Святога Матфея, адкрытай у 1833 годзе, і Святога Марка, пабудаванай у 1877 годзе. Усходні фасад мае дзве вежы, у заходняй частцы — купал вышынёй амаль 64 м.
На сёння Царква Святога Лукі — адзіная з добра захаваных пратэстанцкіх цэркваў у гістарычным раёне Мюнхена. Хоць царкву ў горадзе завуць Der Dom Der Münchner Protestanten (Сабор Мюнхенскіх пратэстантаў), яна не з'яўляецца кафедрай біскупа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.