Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хомск[1] (трансліт.: Chomsk, руск.: Хомск) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хомскага сельсавета.
Аграгарадок
Хомск
| ||||||||||||||||||||||
Упершыню ўпамінаецца як вёска Здзітаўскай воласці пад 1518 гадаў. У 1551—1552 гадах Хомск стаў мястэчкам.
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. Належаў Нарушэвічам, Дольскім, Вішнявецкім, Агінскім. У сакавіку 1660 года спалены атрадам маскоўскага войска І. Хаванскага[2].
З Хомска 30 жніўня (10 верасня) 1771 года вялікі гетман літоўскі М. К. Агінскі заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў злучыцца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці»[3]. З 1793 года Хомск цэнтр графства.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1797 годзе Войцах Пуслоўскі заснаваў у Хомску суконную фабрыку, якая дзейнічала да 1838 года[4].
У 1872—1875 гадах пабудавана мураваная царква па праекце архітэктара К. Увядзенскага[5]. З 1879 года дзейнічала паштовая станцыя.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.
Падчас 2-й сусветнай вайны ў ліпені 1943 года акупанты спалілі 470 дамоў, загубілі 1760 чалавек[6].
У 1988 годзе паблізу Хомска створана аднаіменнае вадасховішча[4].
У 1997 годзе ў Хомску створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства па вытворчасці мінеральных і пітных водаў «Фрост».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.