Хамелеоны (Chamaeleonidae) — сямейства яшчарак.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Хамелеоны |
Chamaeleo chamaeleon |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраатрад: | Ігуанападобныя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chamaeleonidae Rafinesque, 1815
|
Арэал |
---|
|
|
Закрыць
Выдзяляецца 4 роды, каля 90 відаў — своеасаблівых, здольных мяняць афарбоўку і «страляць» доўгім языком па сваіх ахвярах.
Даўжыня цела да 60 см. Тулава сціснутае з бакоў, укрыта рагавымі зярнятамі і бугаркамі. На галаве ў многіх відаў рагавыя і скураныя нарасці. Ногі доўгія, пяціпальцыя. Хвост доўгі, учэпісты. Вочы вялікія, з тоўстымі зрослымі павекамі і маленькай цэнтральнай адтулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела мяняецца ў залежнасці ад умоў асяроддзя, голаду, смагі, сполаху і інш.
Гэтыя трапічныя дрэвавыя жывёлы водзяцца галоўным чынам на востраве Мадагаскар, у Афрыцы і на суседніх з ёй астравах. Адзінкавыя віды сустракаюцца ў Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Індыі, Шры-Ланцы і інш.
Кормяцца пераважна насякомымі, дробнымі пазваночнымі. Большасць яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.