Фузарыёзы[1] — зборная назва хвароб раслін, выкліканых некаторымі відамі грыбоў з сямейства Nectriaceae. Раней іх апісвалі як віды роду фузарый (Fusarium), адсюль і назва гэтых хвароб. Аднак у цяперашніх таксанамічных падыходах у адпаведнасці з Index Fungorum віды, якія выклікаюць гэтыя захворванні, адносяць і да іншых родаў (Gibberella, Microdochium і іншыя)[2].

Thumb
Фузарыёзнае завяданне таматаў  (польск.)
Thumb
Фузарыёз каласоў збожжавых  (польск.)
Thumb
Фузарыёз катахаў кукурузы  (польск.)
Thumb
Фузарыёзнае завяданне агуркоў  (польск.)

Апісанне

Праяўляюцца часцей трахеамікозным або фузарыёзным завяданнем, гнілямі каранёў і наземных частак, радзей некрозамі, плямістамісцямі[1].

Шкоднасць

Фузарыёзы адносяцца да найбольш небяспечных грыбных захворванняў, якія пагражаюць пасевам кукурузы і дробных збожжавых культур (пшаніцы, трыцікале, жыта, ячменю)[3]. Яны распаўсюджаны ва ўсім свеце[4] і выклікаюць велізарныя эканамічныя страты[1], якія з’яўляюцца вынікам высокай патагеннасці спор, магчымасці працяглага знаходжання патагенаў у глебе і таксічнасці выпрацоўваемых метабалітаў, званых мікатаксінамі[5].

Развіццю хваробы спрыяе высокая вільготнасць паветра, тэмпература ў межах 15-26 °C і шмат сонечнага святла, таксама недахоп пажыўных рэчываў ў глебе, механічныя пашкоджанні раслін і гэтак далей[1]. Да асноўных прычын павелічэння заражэння сельскагаспадарчых культур фузарыёзам можна аднесці монакультуры, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай сельскай гаспадарцы без традыцыйнага севазвароту, мінімальнай сістэмы апрацоўкі глебы і аднамомантавай уборкі ўраджаю[6].

Сімптомы

Сімптомы ўключаюць завяданне  (польск.) і засыханне лісця. Расліны заражаюцца на розных стадыях развіцця, выклікаючы хваробы да і пасля ўсходаў, у тым ліку: выправанне расады  (польск.), адміранне зярна, высыханне, фузарыёз каласоў і фузарыёзная гангрэна асновы сцябла і каранёў. Характэрнай прыкметай, якая палягчае распазнаванне гэтай хваробы ў палявых умовах, з’яўляюцца аранжавыя або ружовыя скапленні спор грыба, якія надаюць полю спецыфічнае адценне і звычайна сустракаюцца лакальна. Споры знаходзяцца на лускавінках, коласе, ножцы ў аснове коласа, а таксама на ядрах. Эфект заражэння гэтым грыбком падчас ранняга інфікавання (г. зн. да або падчас цвіцення) звычайна прыводзіць да пустога коласа, бо насенне можа не развіцца. Пры больш познім заражэнні (пры наліванні коласу) зерне будзе прамежкавым, і неабходна ўлічваць наяўнасць мікатаксінаў[7].

Этыялогія

Узбуджальнікі інфекцыі захоўваюцца ў глебе, на раслінных рэштках, пашкоджаных органах раслін у выглядзе міцэлію, хламідаспораў або перытэцыяў (пры наяўнасці сумчатай стадыі ў грыбоў)[1].

Меры аховы

Гэтыя захворванні вельмі цяжка і часта немагчыма лячыць. Поспех можа быць дасягнуты толькі праз шматнакіраваную комплексную абарону раслін. Асноўнымі метадамі лячэння, якія абмяжоўваюць развіццё фузарыёзу з’яўляюцца[8]:

  • вырошчванне ўстойлівых сартоў
  • чаргаванне раслін
  • выкарыстанне сертыфікаванага насеннага матэрыялу і пратручванне насення  (польск.) і цыбулін
  • выкарыстанне біялагічных фунгіцыдаў на аснове штаму Trichoderma harzianum
  • знішчэнне першасных ачагоў заражэння шляхам культывацыі іржышча і глыбокага ўзворвання
  • выдаленне пажніўных рэшткаў  (польск.) і пашкоджаных раслін
  • правільная падкормка, захаванне адпаведных прапорцый NPK-угнаенняў  (руск.)

Пры вырошчванні адчувальных да фузарыёзу сартоў або пры падазрэнні на небяспеку фузарыёзнага завядання рэкамендуецца выкарыстоўваць прафілактычную хімічную апрацоўку. Для гэтага выкарыстоўваюцца фунгіцыды на аснове трыязолу, бензімідазолу і страбілурыну. Іх трэба выкарыстоўваць некалькі разоў за вегетацыйны перыяд[9].

Фузарыёзы некаторых сельскагаспадарчых раслін

Таксама вядомы шматлікія фузарыёзы дэкаратыўных раслін[10].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.