From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэ́лінг (ням.: Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling; 27 студзеня 1775 — 20 жніўня 1854) — нямецкі філосаф. Быў блізкі Енскім рамантыкам. Выбітны прадстаўнік ідэалізму ў новай філасофіі.
Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг | |
---|---|
ням.: Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling | |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1775[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1854[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Pauline Gotter[d] і Caroline Schelling[d] |
Дзеці | Clara Waitz[d], Hermann Schelling[d] і Julie von Eichhorn[d] |
Род дзейнасці | філосаф, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Навуковая сфера | Натурфіласофія, прыродазнаўчыя навукі, эстэтыка, метафізіка і эпістэмалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | Нямецкая класічная філасофія |
Кірунак | Заходняя Філасофія |
Перыяд | Філасофія XIX стагоддзя |
Асноўныя інтарэсы | Натурфіласофія, Прыродазнаўчыя навукі, Эстэтыка, Рэлігія, Метафізіка, Эпістэмалогія |
Аказалі ўплыў | Платон, Бруна, Бёмэ, Спіноза, Лейбніц, Кант, Якобі, Гердэр, Гётэ, Гельдэрлін, Фіхтэ |
Зведалі ўплыў | Гегель, К'еркегор, Хайдэгер, Пірс, Аўрабінда |
Вядомыя вучні | Félix Ravaisson-Mollien[d] і Johann Erich Berger[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 1790 года вучыўся ў Цюбінгенскім тэалагічным інстытуце (з Г. В. Ф. Гегелем). Прафесар Енскага (з 1798), Вюрцбургскага (1803—06), Эрлангенскага (з 1820), Мюнхенскага (з 1827) і Берлінскага (1841—47) універсітэтаў.
Развіў прынцыпы аб’ектыўна-ідэалістычнай дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, несвядома-духоўнага творчага пачатку, узыходнай сістэмы прыступак («патэнцый»), якая характарызуецца палярнасцю, дынамічным адзінствам супрацьлегласцяў.
Свае першыя філасофскія працы напісаў пад уплывам суб’ектыўнага ідэалізму І. Г. Фіхтэ, пазней перайшоў на пазіцыі аб’ектыўнага ідэалізму. Распрацаваў тэарэтычныя асновы натурфіласофіі і прынцыпы дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, узыходнай сістэмы ступеняў («патэнцый»), якая характарызуецца «палярнасцю» — дыялектычным адзінствам процілегласцей. Метадам пазнання такога адзінства лічыў «інтэлектуальную інтуіцыю». Паводле Ф. В. Шэлінга, у аснове развіцця прыроды ляжыць чыстая і аўтаномная воля — абсалют («Ідэі да філасофіі прыроды», 1797). Абсалют ён лічыў першаасновай усяго свету, духоўнай сутнасцю, незалежнай ад свядомасці, а прыроду — формай бессвядомага жыцця аб’ектыўнага роздуму. На яго думку, у чалавечым «Я» абсалют прыходзіць да самасвядомасці («Сістэма трансцэндэнтальнага ідэалізму», 1800). Рацыяналістычную філасофію называў «негатыўнай» і супрацьпастаўляў ёй філасофію «пазітыўную», якая зыходзіць з разумення першаснасці факта як ірацыянальнай свабоднай волі Бога; сродкам спасціжэння гэтай волі могуць быць міфалогія і рэлігія, у якіх гістарычна выяўляецца «адкрыццё» Бога («Філасофскія даследаванні аб сутнасці чалавечай свабоды», 1809). У сваёй канцэпцыі «адкрыцця» набліжаўся да тэасофіі і містыкі.
Пад уплывам Ф. В. Шэлінга фарміраваліся філасофскія погляды Ф. Шлеермахера, Ф. Баадэра, Э. Гартмана, В. Вунта, У. Салаўёва і іншых. Яго ірацыяналістычныя развіты ў філасофіі жыцця (А. Бергсон), экзістэнцыялізме і іншых філасофскіх кірунках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.