Remove ads
кантон у Швейцарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Санкт-Гален, таксама Сен-Гален (ням.: Sankt Gallen, St. Gallen, фр.: Saint-Gall) — кантон Швейцарыі. Санкт-Гален размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. Займае плошчу ў 2026 км², мае насельніцтва (на 31 снежня 2008) 471 152 (5-е месца сярод кантонаў у 2003 годзе). Станам на 2007 год, насельніцтва ўключала 97 461 замежніка, або прыблізна 20,9 % агульнай колькасці насельніцтва. Сталіца — горад Санкт-Гален.
Санкт-Гален Sankt Gallen | |
Герб кантона | |
Сцяг кантона | |
Выканаўчы савет: | савет |
Заканадаўчы савет: | Вялікі савет |
Сталіца: | Санкт-Гален |
Дата далучэння: | 1803 |
Абрэвіятура: | SG |
Афіцыйная мова: | Нямецкая |
Насельніцтва, чалавек: | 453 тыс. (2003 г.) |
Плошча: | 2026 км² (6-е месца) |
Найвышэйшы пункт: | 3248 м |
Аўтамабільны код: | SG |
Раёны: | 8 выбарчых акруг |
Афіцыйны сайт |
Плошча 2026 км² (6-е месца сярод кантонаў).
Кантон размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. На поўначы абмежаваны Канстанцкім возерам (Бодэнскае возера), на ўсходзе — Рэйнскай далінай. Па Рэйне мяжуе з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. На поўдні кантон Санкт-Гален абмежаваны кантонамі Граўбюндэн, Гларус і Швіц. На захадзе ляжаць кантоны Цюрых і Тургау.
Два паўкантоны Апенцэль — Інерродэн і Апенцэль — Аўсерродэн цалкам акружаны землямі кантона Санкт-Гален.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.