From Wikipedia, the free encyclopedia
Сезон 2013 — быў 64-ым сезонам Чэмпіянату свету па Формуле-1. Адзінаццаць каманд і дваццаць два кіроўцы змагаліся за прызы дзевятнаццаці Гран-Пры. Сезон пачаўся ў Аўстраліі 17 сакавіка і скончыўся ў Бразіліі 24 лістапада 2013 года.
Сезон 2013 быў апошнім, калі ў балідах выкарыстоўваўся 2,4-літровы рухавік канфігурацыі V8. З наступнага, 2014 года, падчас гонак каманды будуць карыстацца 1,6-літровым рухавіком канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам.
Себасцьян Фетэль датэрмінова абараніў тытул чэмпіёна падчас Гран-Пры Індыі і тым самым выйграў чацвёрты чэмпіёнскі тытул запар. Яго каманда Red Bull Racing таксама абараніла тытул Чэмпіёна сярод Канструктараў, які стаў трэцім запар для каманды.
Наступныя каманды і кіроўцы падпісалі ўсе пагадненні і дамовы для ўдзелу ў Чэмпіянаце, а таксама спецыяльнае Пагадненне паміж Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыяй (FIA), Асацыяцыяй Каманд Формулы Адзін (FOTA) і Адміністрацыяй Формулы-1.
30 лістапада 2012 года FIA апублікавала папярэдні спіс удзельнікаў да сезона 2013:
Каманда | Канструктар | Шасі | Рухавік | Гума | Нумар баліда | Пілоты | Этапы | Тэст-пілоты |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Infiniti Red Bull Racing | Red Bull-Renault | RB9 | Renault RS27-2013 | P | 1 | Себасцьян Фетэль | 1–19 | Себасцьен Буэмі |
2 | Марк Уэбер | 1–19 | ||||||
Scuderia Ferrari | Ferrari | F138 | Ferrari Type 056 | P | 3 | Фернанда Алонса | 1–19 | Давідэ Рыгон Марк Жэнэ Педра де ла Роза Джанкарла Фізікела |
4 | Феліпэ Маса | 1–19 | ||||||
Vodafone McLaren Mercedes | McLaren-Mercedes | MP4-28 | Mercedes FO 108Z | P | 5 | Джэнсан Батан | 1–19 | Гэры Пафет Олівер Тэрві |
6 | Серхіа Перэс | 1–19 | ||||||
Lotus F1 Team | Lotus-Renault | E21 | Renault RS27-2013 | P | 7 | Кімі Райканен | 1–17 | Давідэ Вальсэккі Жэром Д'Амброз'ё Нікаля Прост |
Хейкі Кавалайнен | 18-19 | |||||||
8 | Раман Гражан | 1–19 | ||||||
Mercedes AMG Petronas F1 Team | Mercedes | F1 W04 | Mercedes FO 108Z | P | 9 | Ніка Розберг | 1–19 | Брэндан Хатлі Энтані Дэвідсан Даніэль Хункадэльджа |
10 | Льюіс Хэмілтан | 1–19 | ||||||
Sauber F1 Team | Sauber-Ferrari | C32 | Ferrari Type 056 | P | 11 | Ніка Хюлькенберг | 1–19 | Робін Фрайнс |
12 | Эстэбан Гуцьеррэс | 1–19 | ||||||
Sahara Force India F1 Team | Force India-Mercedes | VJM06 | Mercedes FO 108Z | P | 14 | Адрыян Зуціл | 1–19 | Джэймс Россітэр |
15 | Пол ды Рэста | 1–19 | ||||||
Williams F1 Team | Williams-Renault | FW35 | Renault RS27-2013 | P | 16 | Пастор Мальданада | 1–19 | Сьюзі Вольф |
17 | Вальтэры Ботас | 1–19 | ||||||
Scuderia Toro Rosso | Toro Rosso-Ferrari | STR8 | Ferrari Type 056 | P | 18 | Жан-Эрык Вернь | 1–19 | Себасцьен Буэмі Антоніў Фелікс да Кошта |
19 | Даніэль Рык'ярда | 1–19 | ||||||
Caterham F1 Team | Caterham-Renault | CT03 | Renault RS27-2013 | P | 20 | Шарль Пік | 1–19 | Алегзандэр Росі Ма Цынь Хуа Серхіа Канамасас |
21 | Г'еда ван дэр Гардэ | 1–19 | ||||||
Marussia F1 Team | Marussia-Cosworth | MR02 | Cosworth CA2013 | P | 22 | Жуль Б'яншы | 1–19 | Радольфа Гансалез |
23 | Макс Чылтан | 1–19 |
Каманда HRT F1 была выстаўлена на продаж у лістападзе 2012 года сваім уладальнікам Thesan Capital. Гэта было выклікана неабходнасцю знайсці пакупніка да 30 лістапада, каб паспець заплаціць уступны ўнёсак за ўдзел у сезоне 2013. Thesan Capital не змаглі знайсці пакупніка ў час, і каманда была выключана са спісу ўдзельнікаў на 2013 год. Неўзабаве было паведамлена пра ліквідацыю каманды.
Чэмпіён свету 2008 года Льюіс Хэмілтан падпісаў кантракт з камандай Mercedes AMG Petronas F1 Team пасля таго, як сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер вырашыў скончыць сваю кар'еру ў Формуле-1. Кантракт з Хэмілтанам быў падпісаны на тры гады. На гэтым скончылася чатырнаццацігадовае супрацоўніцтва Хэмілтана з камандай McLaren Mercedes. Хэмілтан матываваў свой сыход з McLaren Mercedes жаданнем знайсці для сябе новы стымул. Ідэя знайсці перспектыўную каманду, якую можна пабудаваць вакол сябе для паспяховага выніку, пераўзышла жаданне заставацца ў больш паспяховай камандзе.
Пасля зыходу Хэмілтана McLaren Mercedes выбрала Серхіа Перэса напарнікам для Джэнсана Батана. Перэс, як пілот, быў выгадаваны ў Акадэміі Ферары і з'яўляўся адным з прэтэндэнтаў на месца ў Scuderia Ferrari, як толькі месца аднаго з пілотаў будзе вольным. У сваіх заявах з нагоды пераходу ў McLaren Mercedes Перэс прызнаўся, што хоць ён і вёў перамовы з Ferrari наконт будучай кар'еры ў гэтай камандзе, ён ніколі не ўспрымаў магчымасць выступлення за італьянскую каманду рэалістычна.
Ніка Хюлькенберг, не гледзячы на трохгадовую дамоўленасць з Force India, падпісаную ў 2012 годзе, пакідае каманду, каб заняць вольнае месца ў Sauber. Напарнікам Хюльгенберга будзе былы тэст-пілот Sauber і ўдзельнік GP2 Series Эстэбан Гуцьерэс. Пасля з'яўлення Хюлькенберга і Гуцьеррэса ў камандзе, свайго месца пазбавіўся японскі пілот Камуі Кабаясі, які да гэтага правёў за Sauber тры сезоны ў якасці асноўнага пілота. Месца Хюлькенберга ў камандзе атрымаў нямецкі пілот Адрыян Зуціл, які ўжо выступаў за Force India ў сезонах 2008—2011 гадоў.
Williams замяніў Бруна Сену на свайго тэст-пілота Вальтэры Ботаса. Дагэтуль, Ботас рэгулярна з'яўляўся за рулём балідаў Williams падчас пятнічных сесій у сезоне 2012. Бруна Сена сышоў у чэмпіянат па гонках на цягавітасць.
Шарль Пік перайшоў з Marussia ў Caterham, дзе далучыўся да дэбютанта Формулы-1 Г'еда ван дэр Гардэ. У мінулым Пік і ван дэр Гардэ былі напарнікамі па выступленні за Barwa Addax у серыі GP2 пакуль Піка не забралі ў Marussia. Такім чынам Пік і ван дэр Гардэ замянілі Хейкі Кавалайнена і Віталя Пятрова на месцах асноўных пілотаў каманды Caterham.
Макс Чылтан, яшчэ адзін дэбютант Формулы-1, будзе выступаць у сезоне 2013 за каманду Marussia. Планавалася, што Чылтан далучыцца да нямецкага пілота каманды Ціма Глока, але апошні аб'явіў аб сваім рашэнні пакінуць Marussia. На месца Глока быў падпісаны ўладальнік другога месца ў серыі GP2 2012 года Луіш Разія. Неўзабаве, спонсары Разіі прыпынілі выплаты камандзе з прапановай спыніць яго тэставыя сесіі, што прывяло да скасавання кантракта Луіша Разіі з Marussia праз 23 дні пасля яго падпісання. Месца Разіі заняў Жуль Б'яншы.
Разам з ліквідацыяй каманды HRT F1 свае месцы ў Формуле-1 згубілі Педра дэ ла Роза і Нараін Карцікеян. Дэ ла Роза пазней далучыўся да Ferrari ў якасці тэсціроўшчыка гоначнага сімулятара.
Кімі Райканен не змог удзельнічаць у апошніх этапах Гран-Пры ЗША і Гран-Пры Бразіліі з-за праблем са спіной. Так як пілоту каманды Lotus тэрмінова патрабавалася хірургічная аперацыя, яго месца за рулём баліда заняў Хейкі Кавалайнен.
Наступныя дзевятнаццаць гонак павінны быць праведзены ў сезоне 2013 паводле падпісаных пагадненняў. Уладальнік Формулы-1 Берні Эклстоўн не аднойчы падкрэсліваў, што дваццаць гонак у сезоне — гэта той ліміт, які дазволіць камандам і пілотам нармальна працаваць.
На Гран-пры Венгрыі 2012 года Эклстоўн пацвердзіў, што каляндар 2013 года будзе складацца з 20 гонак. Папярэдні каляндар быў апублікаваны падчас Гран-пры Сінгапура і зацверджаны Радай Сусветнага Аўтаспорту FIA 28 верасня 2012 года.
Напачатку ў календары павінна было быць 20 гонак разам з дэбютным Гран-пры Амерыкі, які планавалася правесці па вуліцах Ню-Ёрка і Уіхокена. Але неўзабаве Гран-пры быў выдалены з календара, у якім засталося дзевятнаццаць гонак. У лютым 2013 Берні Эклстоўн аб'явіў аб немагчымасці знайсці замену для Гран-пры Амерыкі. Такім чынам у спісе засталося 19 гонак.
Этап | Афіцыйная назва гонкі[1] | Гран-пры | Траса | Дата |
---|---|---|---|---|
1 | Rolex Australian Grand Prix | Гран-пры Аўстраліі | Albert Park, Мельбурн | 17 сакавіка |
2 | Petronas Malaysia Grand Prix | Гран-пры Малайзіі | Sepang International Circuit, Куала-Лумпур | 24 сакавіка |
3 | UBS Chinese Grand Prix | Гран-пры Кітая | Shanghai International Circuit, Шанхай | 14 красавіка |
4 | Gulf Air Bahrain Grand Prix | Гран-пры Бахрэйна | Bahrain International Circuit, Сахір | 21 красавіка |
5 | Gran Premio de España | Гран-пры Іспаніі | Circuit de Catalunya, Барселона | 12 мая |
6 | Grand Prix de Monaco | Гран-пры Манака | Circuit de Monaco, Монтэ-Карла | 26 мая |
7 | Grand Prix du Canada | Гран-пры Канады | Circuit Gilles Villeneuve, Манрэаль | 9 чэрвеня |
8 | British Grand Prix | Гран-пры Вялікабрытаніі | Silverstone Circuit, Сільверстоўн | 30 чэрвеня |
9 | Großer Preis von Deutschland | Гран-пры Германіі | Nürburgring, Нюрбург | 7 ліпеня |
10 | Magyar Nagydíj | Гран-пры Венгрыі | Hungaroring, Будапешт | 28 ліпеня |
11 | Shell Belgian Grand Prix | Гран-пры Бельгіі | Circuit de Spa-Francorchamps, Спа | 25 жніўня |
12 | Gran Premio d’Italia | Гран-пры Італіі | Autodromo Nazionale Monza, Монца | 8 верасня |
13 | Singapore Grand Prix | Гран-пры Сінгапура | Marina Bay Street Circuit, Marina Bay, Сінгапур | 22 верасня |
14 | Korean Grand Prix | Гран-пры Карэі | Korea International Circuit, Ёнам | 6 кастрычніка |
15 | Japanese Grand Prix | Гран-пры Японіі | Suzuka Circuit, Сузука | 13 кастрычніка |
16 | Airtel Indian Grand Prix | Гран-пры Індыі | Buddh International Circuit, Вялікая Наіда | 27 кастрычніка |
17 | Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix | Гран-пры Абу-Дабі | Yas Marina Circuit, Абу-Дабі | 3 лістапада |
18 | United States Grand Prix | Гран-пры ЗША | Circuit of the Americas, Осцін | 17 лістапада |
19 | Grande Prêmio do Brasil | Гран-пры Бразіліі | Autódromo José Carlos Pace, Сан-Паўлу | 24 лістапада |
Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.
Месца ў гонцы | 1-ае | 2-ое | 3-яе | 4-ае | 5-ае | 6-ае | 7-ае | 8-ае | 9-ае | 10-ае |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ачкі | 25 | 18 | 15 | 12 | 10 | 8 | 6 | 4 | 2 | 1 |
Заўвагі:
|
Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя |
Заўвагі:
|
Цёмны шрыфт — поўл-пазіцыя |
Табліца ніжэй паказвае вынікі кваліфікацыйных сесій з пункту процістаяння пілотаў адной каманды
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.