Red Bull Racing (бел.: Рэд Бул Рэйсінг) — аўстрыйская[1] аўтагоначная каманда, што ўдзельнічае ў чэмпіянаце Формулы-1. Уладальнік кубка канструктараў у 2010, 2011, 2012, 2013 гадах. Была заснавана кіраўніком канцэрна па вытворчасці энергетычных напояў Red Bull — Дытрыхам Матэшыцам. База каманды месціца ў Мілтан-Кінс, Вялікабрытанія.[2], але каманда выступае пад аўстрыйскай ліцэнзіяй.[1] Кіруе камандай Крысціян Хорнер — уладальнік каманды Arden International, якая здабыла дзве перамогі ў заліку пілотаў і тры ў заліку каманд у Міжнароднай Формуле-3000, а ў дадзены момант выступае ў серыі GP2 і яе катэгорыі GP3.
У сезонах 2013-2015 тытульным фундатарам была кампанія Infiniti, а каманда звалася Infiniti Red Bull Racing (бел.: Інфініці Рэд Бул Рэйсінг)[3].
Зноскі
- Інтарэсы каманды ў Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі прадстаўляе Osterreichischer Automobil Motorrad und Touring Club (OAMTC, Аўстрыйскі аўтамабільны, матацыклетны і турысцкі клуб) Архівавана 29 красавіка 2009.
- Team profile(недаступная спасылка). Red Bull Racing. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2016. Праверана 19 красавіка 2009.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.