Джанкарла Фізікела (італ.: Giancarlo Fisichella, 14 студзеня 1973) — італьянскі аўтагоншчык, вядомы па выступах у чэмпіянаце Формула-1 і гонках на трываласць. Таксама быў уладальнікам аўтагоначнай каманды Fisichella Motor Sport International серыі GP2. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні (1998).
Джанкарла Фізікела | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера
Формула-1 (1996—2009)
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Гонкі на трываласць (2010—ц.ч.)
Пасля заканчэння кар’еры ў Формуле-1 з 2010 года стаў удзельнічаць на машынах GT у некалькіх серыях гонак на трываласць: ILMC (цяпер WEC), амерыканскай LMS (цяпер IMSA), серыі Le Mans (цяпер ELMS), а таксама 24 гадзінах Ле-Мана.
У свой першы старт у Ле-Мане, выступаючы за каманду AF Corse разам з Жанам Алезі і Тоні Віландэрам, стаў чацвёртым у класе LMGT2 і 16-м у агульным заліку. З гэтым экіпажам заняў другое месца па выніках сезону серыі Ле-Ман.
У 2011 годзе разам з Джанмарыа Бруні стаў чэмпіёнам серыі Ле-Ман у класе GTE Pro, з пяці гонак выйграўшы дзве і заняўшы яшчэ два подыумы. У Ле-Мане 2011 года заняў другое месца ў класе GTE Pro (13-е месца ў агульным заліку). Сваю першую гонку «12 гадзін Себрынга» скончыў на пятым месцы ў класе GT.
У 2012 годзе ў Ле-Мане экіпаж перамог у класе GTE Pro. У сезоне WEC 2012 года Фізікела, Бруні і Віландэр пяццю перамогамі і агулам сямю подыумамі забяспечылі камандны тытул у класе GTE Pro. У ЗША выступы былі не такімі ўдалымі: толькі 54 месца на «24 гадзіны Дайтоны» і сход у «12 гадзінах Себрынга».
У сезоне WEC 2013 года разам з Бруні, Віландэрам і Матэа Малючэлі ўдалося абараніць камандны тытул з дзвюма перамогамі і трыма подыумамі, аднак на Ле-Мане сталі толькі шостымі ў класе, а 24 гадзіны Дайтоны скончыліся сходам.
У 2014 годзе разам з Бруні і Малючэлі выступаў у чэмпіянаце IMSA United SportsCar за каманду Risi Competizione ў класе GTLM. З 11 гонак яны двойчы выйгравалі, чатыры разы падымаліся на подыум і занялі 13-е месца ў турнірнай табліцы. У 24 гадзінах Ле-Мана перамог у класе GTE Pro (13-ы ў агульным заліку).
На Ле-Мане 2015 года стаў трэцім у класе GTE Pro, яшчэ двойчы фінішаваў другім — у 2016 у класе GTE Pro і 2018 годзе ў класе GTE Am.
У 2018—2021 гады Фізікела выступаў у экіпажы з Томасам Флорам і Франчэска Кастэлачы ў класе GTE Am.
У сезоне WEC 2022 года перайшоў у каманду Iron Lynx, далучыўшыся да Клаўдзіа Ск’явоні і Матэа Крэсоні[1].
Зноскі
- Fisichella joins Iron Lynx Ferrari squad for 2022 WEC season (англ.). motorsport.com (16 лютага 2022). Праверана 12 чэрвеня 2022.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.