From Wikipedia, the free encyclopedia
Фла́гман фло́ту 2-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 2-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў, зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».
Вышэй за флагмана 1-га рангу, ніжэй за флагмана флоту 1-га рангу. Адпавядала званням камандарма 2-га рангу, армейскага камісара 2-га рангу, армваенюрыста.
Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.