From Wikipedia, the free encyclopedia
Фермапільская бітва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Фермапільскага перавала (цяпер вобласць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага персідскага войска ў пачатку жніўня 480 г. да н.э. 3 жніўня 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7-8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) малейскі здраднік Эфіяльт з бліжэйшага горада Трахін правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска[2]. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска[1].
Фермапільская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грэка-персідскія войны | |||
| |||
Дата | 7-9 жніўня[1] 480 г. да Н.Х. | ||
Месца | Фермапілы (вобласць Фтыятыда, Старажытная Грэцыя) | ||
Прычына | Персідскае ўварванне ў Грэцыю | ||
Вынік | Персідскае войска заняло Беотыю | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
7 жніўня 480 г. да н.э., пасля 4 дзён стаяння, Ксеркс загадаў 10 тыс. мідыйскіх і кісійскіх салдат персідскага войска напасці на грэкаў у Фермапільскім перавале. У выніку амаль усе персідскія нападнікі загінулі, бо мелі меншыя чым у грэкаў мячы і шчыты. Грэкі ж бараніліся ў найвузейшай частцы перавала, дзе размяшчалася Факійская сцяна, у паставе фалангі пры дапамозе вялізных круглых бронзавых шчытоў і доўгіх дзідаў. Сярод абаронцаў страты склалі толькі 3 спартанцы. Тады Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. сваіх «неўміручых» гвардзейцаў , большасць якіх грэкі таксама забілі пры дапамозе тактыкі ўдаванага адступлення.
8 жніўня Ксеркс накіраваў персідскую пяхоту на захоп Фермапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы малейскі здраднік Эфіяльт з бліжэйшага горада Трахін за ўзнагароду паведаміў Ксерксу пра горную сцяжыну ў абыход Фермапільскага перавала і прапанаваў правесці ёй персідскае войска. Тады Ксеркс накіраваў той сцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. салдат на чале з ваяводам Гідарнам .
На світанку 9 жніўня факійцы (тысяча воінаў), якіх Леанід паставіў ахоўваць выдадзеную Эфіяльтам сцяжыну на ўсход ад Фермапільскага перавала, заўважылі набліжэнне персідскага войска і адступілі на бліжэйшы пагорак. На зары Тырастыяд з горада Кіма (вобласць Эолія, дзяржава Ахеменідаў; цяпер Турцыя) паведаміў Леаніду аб пагрозе акружэння. Леанід адразу склікаў ваенную нараду , на якой пастанавалі адступіць асноўнымі сіламі ў Афіны для наступнай эвакуацыі гараджан. Для прыкрыцця адступлення грэчаскай пяхоты ад насцігання персідскай конніцай на перавале пакінулі тылавую ахову на чале са спартанскім царом Леанідам агульнай колькасцю ў 1,5 тыс. воінаў. Ранкам Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. персідскіх салдат у складзе лёгкай пяхоты і конніцы. Грэкі рушылі ім насустрач у шырэйшую частку перавала. У баі загінулі 2 браты персідскага цара Ксеркса (Абраком і Гіперанф ) і спартанскі цар Леанід. Зламаўшы ўсе дзіды, грэкі перайшлі на кароткія мячы. Пасля прыбыцця персідскага падмацавання з рэшткаў «неўміручых» гвардзейцаў грэкі адступілі за Факійскую сцяну на Калонскі пагорак . Тым часам рэшткі тэбанцаў з грэчаскага войска, якіх да бітвы налічвалася 400 воінаў, здаліся ў палон. Разбурыўшы частку Факійскай сцяны, Ксеркс загадаў акружыць Калонскі пагорак. Затым персідскія лучнікі пачалі абстрэл пагорка, у ходзе якога забілі ўсіх яго грэчаскіх абаронцаў.
На Калонскім магільным пагорку, дзе загінулі апошнія абаронцы Фермапільскага перавала, пасля грэчаска-персідскіх войнаў паставілі помнік з эпіграмай паэта Сіманіда Кеоскага (556—468 г. да н.э.), які аднавілі 1955 годзе. Таксама на месцы бітвы ўзвялі бронзавую статую спартанскага цара Леаніда з надпісам унізе: «Прыйдзі і вазьмі». На метопах па баках змясцілі батальныя сцэны.
У 1997 г. урад Грэцыі адкрыў на месцы бітвы мармуровую статую з надпісам унізе: «У памяць аб 700 феспійцах », якія засталіся ў Фермапільскім перавале разам са спартанцамі на 3-і дзень бітвы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.