Фелікс Вейнгартнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фелікс Вейнгартнер

Фелікс Вейнгартнер (ням.: Felix Weingartner, 2 чэрвеня 1863, Зара, Далмацыя — 7 мая 1942, Вінтэртур) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар і музычны пісьменнік.

Хуткія факты Фелікс Вейнгартнер, Асноўная інфармацыя ...
Фелікс Вейнгартнер
ням.: Felix Weingartner
Thumb
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1863(1863-06-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1942(1942-05-07)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Жонка Betty Callish[d][4], Lucille Marcel[d][5][4], Carmen Studer[d][4] і Feodora von Dreifus[d][4]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Ферэнц Ліст і Wilhelm Mayer[d][6]
Прафесіі дырыжор, кампазітар класічнай музыкі, піяніст, музыказнавец, пісьменнік, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера і сімфонія
Выхаванцы Andrzej Panufnik[d], Carl-Olof Anderberg[d], Sixten Eckerberg[d], Henry Weman[d], Marcelle de Manziarly[d], Carmen Studer[d][4] і Antiochos Evangelatos[d]
Узнагароды
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Фелікс Вейнгартнер

Біяграфія

Музычную адукацыю атрымаў у Грацы і ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1881—1883). У 1883 годзе дэбютаваў як дырыжор. Пасля ўдасканалення ў Ф. Ліста ў Веймары, у 1884—1903 і 1912—1919 гг. — оперны і канцэртны дырыжор ў многіх гарадах Германіі. З 1908 г. жыў у Вене. Дырэктар Венскай оперы (да 1911 г.) і кіраўнік сімфанічнага аркестра філармоніі (да 1927), у 1919—1924 гг. дырэктар Народнай оперы. У 1927—1933 гг. кіраўнік Кансерваторыі і дырыжор у Базелі.

Творчасць

Ф. Вейнгартнер — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкай дырыжорскай школы. Яго мастацтва адрознівалася класічнай завершанасцю і яркім праяўленнем інтэлектуальнага пачатку. Вейнгартнер — выбітны інтэрпрэтатар музыкі Л. Бетховена, Г. Берліёза, Р. Вагнера, П. І. Чайкоўскага, А. П. Барадзіна. Аўтар музычных твораў, у тым ліку, 8 опер і 7 сімфоній.

Зноскі

1. Felix Weingartner, edler von Munzberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Felix Weingartner // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Mayer, Wilhelm (Pseud. W. A. Rémy) // Österreichisches Musiklexikon Online Праверана 17 студзеня 2024.

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.