Усходняя Антарктыда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходняя Антарктыда — геаграфічны рэгіён, адзін з двух асноўных рэгіёнаў Антарктыды. Абмываецца Ціхім, Індыйскім і Атлантычным акіянамі. Усходняя Антарктыда складаецца з такіх абласцей як Зямля Уілкса, Зямля Каралевы Мод і Зямля Вікторыі і аддзелена ад Заходняй Антарктыды Трансантарктычнымі гарамі.
Назва «Усходняя Антарктыда» існавала на працягу больш за 90 гадоў, але ў шырокае ўжыванне ўвайшла пасля Міжнароднага геафізічнага года (1957-58) і даследаванняў, падчас якіх было ўстаноўлена, што Трансантарктычныя горы з'яўляюцца натуральным раздзяляльнікам паміж Заходняй і Усходняй Антарктыдамі.
Ва Усходняй Антарктыдзе вышыня ледзянога купала дасягае свайго максімуму і зарэгістравана самая нізкая тэмпература на планеце: −89,2 °C (21 ліпеня 1983) (на савецкай, а цяпер расійскай унутракантынентальнай навуковай станцыі «Усход»).
Практычна ўся тэрыторыя Усходняй Антарктыды, за выключэннем некалькіх участкаў узбярэжжа і антарктычных аазісаў пакрыта лёдам круглы год. На свабодных ад лёду ўчастках пераважае тундравая расліннасць у выглядзе розных відаў імхоў і лішайнікаў. Цалкам сухапутныя сысуны адсутнічаюць. З наземных жывёл насяляюць цюлені Уэдэла, цюлені-крабаеды, марскія леапарды, марскія сланы і птушкі (некалькі выглядаў буравеснікавых (антарктычны, снежны), два віды паморнікаў, палярная крачка, пінгвіны Адэлі і імператарскія пінгвіны).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.