Уселюбскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Усе́любскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Уселюб.

Хуткія факты Уселюбскі сельсавет, Краіна ...
Уселюбскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Уселюб
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Чарнэль Іван Уладзіслававіч
Кіраўнік спраў Вежэль Жанна Аляксандраўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2019) 2 097
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 чэрвеня 2008 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўключаны ўсе вёскі скасаванага Бенінскага сельсавета: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, Храпянева[1]. 22 жніўня 2017 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўвайшлі землі плошчай 12 292 га і ўсе населеныя пункты скасаванага Ацмінаўскага сельсавета: аграгарадок Ацмінава, вёскі Альхоўка, Бердаўка, Генюшы, Гніліца, Дзетамля, Лаўскія, Лешчанка, Малачкі[2].

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.).

Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах прыведезена па дадзеных перапісу 2009 г.:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...
Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[3]
Альхоўкавёска51*
Ацмінавааграгарадок328*
Басінавёска77
Бенінаграгарадок232
Бердаўкавёска38*
Біцавічывёска15
Вялікія Карнышывёска437
Генюшывёска25*
Гірдаўкавёска62
Гніліцавёска1*
Дзетамлявёска35*
Дубравіцавёска43
Забалацьвёска30
Зенявічывёска45
Лаўскіявёска4*
Лешчанкавёска134*
Ляхавічы 1вёска60
Ляхавічы 2вёска63
Малачківёска4*
Марцулівёска27
Масцішчавёска194
Нізаўцывёска53
Пліса 1вёска18
Пліса 2вёска22
Рахавецвёска73
Рэцемлявёска45
Слачвавёска19
Трасцянкавёска33
Уселюбаграгарадок603
Храпяневавёска2
Шкелічывёска48
* – да 22.08.2017 г. у Ацмінаўскім с/с
Закрыць

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2201 чалавек[4], з іх 86,7 % — беларусы, 8,5 % — палякі, 3,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2097 чалавек[6].

Насельніцтва, жыхароў: 2201 (2009 г.)[3], 2054 (2017 г.), 2509 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • ААТ «Уселюб»
  • філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • Уселюбскае лясніцтва
  • ГУСО «Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»
  • Лекава-працоўны прафілакторый № 5 Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па Гродзенскай вобласці
  • Уселюбская ўчастковая ветэрынарная лякарня
  • пажарна-аварыйны выратавальны пункт у аграгарадку Бенін
  • ўчастак Навагрудскага РУП ЖКГ.

Гандаль і сфера паслуг

  • комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Ацмінава і Уселюб
  • аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Уселюб
  • аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Ацмінава і Уселюб
  • крамы ў аграгарадках Ацмінава, Бенін і Уселюб; вёсках Ляхавічы і Масцішча.

Установы адукацыі

  • ДУА «Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».

Установы аховы здароўя

  • Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя
  • ФАП у аграгарадках Ацмінава і Бенін, вёсцы Масцішча
  • аптэка ў аграгарадку Уселюб.

Культура

  • Уселюбскі сельскі Дом культуры
  • Ацмінаўскі сельскі Дом культуры
  • Бенінскі сельскі клуб
  • сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Ацмінава, Бенін і Уселюб.

Славутасці

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.