Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуга Струвэ — сетка з 265 пунктаў, якія ўяўлялі сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы памерам 2 на 2 м, працягласцю больш 2820 км. Стваралася з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. Названа імем расійскага астранома В. Я. Струвэ.
Геадэзічная дуга Струвэ была вымераная за 40 гадоў, з 1816 да 1855 гг., на працягу 2820 км ад Фугленеса недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвегіі (шырыня 70° 40′11″пн. ш.) да Ізмаіла паблізу Чорнага мора (шырыня 45° 20′03″пн. ш.), што ўтварыла дугу мерыдыяна з амплітудай 25° 20′08″.
У цяперашні час пункты дугі можна знайсці на тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Малдовы і Украіны. Гэтыя краіны 28 студзеня 2004 г. звярнуліся ў Камітэт ЮНЕСКА для Сусветнай спадчыны з прапановай аб наданні 34 пунктам Дугі Струвэ, якія захаваліся да нашых дзён, статусу Помніка Сусветнай спадчыны.
Сяло Рудзь на поўначы Малдовы ўваходзіць у лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, бо праз яго праходзіць Дуга Струвэ. Раней у Малдове было 27 стаяначных пунктаў, па якіх вырабляліся абмеры для складання міжнародных карт. У цяперашні час у краіне застаўся толькі адзін пункт у сяле Рудзь. Ён знаходзіцца ў яблыневым садзе, у 300 метрах ад аўтатрасы Сарокі — Атакі.
Дуга Струвэ на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1187 рус. • англ. • фр. |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 410Д000001 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.