Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уолтэр Хоўарс (19 сакавіка 1883, Чорлу — 19 сакавіка 1950, Бірмінгем) — англійскі хімік-арганік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1928).
Уолтэр Нормен Хоўарс | |
---|---|
англ.: Sir Walter Norman Haworth | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1950[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уільям Генры Перкін[d] і Ота Валах |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (5 кастрычніка 1928) Каралеўскі медаль[d] (1942) медаль Дэві[d] (1934) 1851 Research Fellowship[d] (1910) Longstaff Prize[d] (1933) Бэйкераўская лекцыя[d] (1944) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1910), у 1911 годзе доктар навук Манчэстэрскага ўніверсітэта. З 1912 г. прафесар універсітэта Сент-Андрус, з 1920 года — Армстранг-каледжа ў Ньюкасле, у 1925—1948 гадах — Бірмінгемскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы па хіміі вугляводаў. Вызначыў будову і вывучыў уласцівасці многіх цукроў (мальтозы, лактозы, крухмалу, цэлюлозы і інш.) Удасканаліў наменклатуру цукроў. Адным з першых (1933) ажыццявіў сінтэз аскарбінавай кіслаты (вітамін С). Аўтар тэрміна канфармацыя. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках, звязаных з прымяненнем атамнай энергіі.
Падчас працы ў Бірмінгемскім універсітэце атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1937, сумесна з П. Карэрам).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.