Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бірмінгемскі ўніверсітэ́т (англ.: University of Birmingham, лац.: Universitas Birminghamiensis) — адзін з найбольш буйных і прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі і свету. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Бірмінгем, Англія. Уваходзіць у склад элітнай групы «Расел», а таксама з’яўляецца галоўным і самым старым сярод «чырвонацагляных універсітэтаў» Вялікабрытаніі.
Бірмінгемскі ўніверсітэт | |
---|---|
University of Birmingham | |
Арыгінальная назва | University of Birmingham |
Дэвіз | лац.: Per Ardua Ad Alta, «Праз цяжкасці да вяршыняў» |
Заснаваны |
1825; у 1900 атрымана Каралеўская ўніверсітэцкая хартыя |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Прафесар Дэвід Іствуд |
Прэзідэнт | Сэр Дамінік Кэдберы |
Студэнты | 30,832 [1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Бірмінгем, графства Уэст-Мідлендс, Англія, Вялікабрытанія |
Юрыдычны адрас | University of Birmingham, Edgbaston, Birmingham, B15 2TT, UK |
Сайт | birmingham.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Колькасць студэнтаў перавышае 30 тысяч чалавек, а плошча галоўнага кампуса 330 га, дзякуючы чаму Бірмінгемскі ўніверсітэт з’яўляецца самай буйной навучальнай установай у цэнтральнай Англіі.
Па стане на 2007 год Бірмінгемскі ўніверсітэт займае 4 радок у рэйтынгу самых запатрабаваных сярод абітурыентаў універсітэтаў Вялікабрытаніі з сярэднім паказчыкам у 9 чалавек на месца, пры тым, што бюджэтных месцаў, як і ва ўсіх ВНУ Вялікабрытаніі, у ім няма[4]. Універсітэт уваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі і ў ТОП-60 у свеце[5][6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.