Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч (27 снежня 1923, в. Зачарэўе, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года на камсамольскай, савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Міёрскім, Браслаўскім і Пліскім раёнах, у 1967—1974 гадах 1-ы сакратар Докшыцкага райкама КПБ. З 1974 года намеснік міністра сацыяльнага забеспячэння БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1967 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадах.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве.
У 1995 годзе паставіла свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.