беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзісла́ў І́гаравіч Ахро́менка (29 студзеня 1965, Гомель — 9 лістапада 2018; Псеўданімы: Францішак Хлус) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.
Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Францішак Хлус |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1965 ці 1965[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 2018 ці 2018[1] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік, драматург, сцэнарыст, кінасцэнарыст, музычны педагог, рэдактар |
Гады творчасці | 1988 — 2018 |
Мова твораў | беларуская |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся ў сям’і інжынера завода РТА і выкладчыцы музычнага вучылішча. Вучыўся ў Гомельскай сярэдняй школе № 26 (1972—1978), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978—1981), Гомельскім музычным вучылішчы імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984—1989, клас І. А. Цвятаевай). З 1980-х гадоў быў адным з актывістаў беларускага руху Гомеля і Мінска, прымаў удзел у многіх акцыях, дэманстрацыях і культурных мерапрыемствах.
Працаваў выкладчыкам музычнай школы ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты «Культура», рэдактарам беларускай газеты ў Польшчы «Ніва» (Беласток). З 1993 года працаваў па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.
Жыў у Мінску, апошнія гады — у Чарнігаве.
Увесну 2014 года далучыўся да Грамадскага Аб’яднання «Падольская Казачкая Сеч» (укр.: ГО «Подільська Козацька Січ»), а з часам да Грамадскага Фармавання «Падольская Сеч» (укр.: Громадське Формування «Подільська січ»), быў адным з першых добраахвотнікаў, валанцёраў і карэспандэнтаў на фронце падчас Вайны на ўсходзе Украіны. За сваю дзейнасць і ўдзел у падзеях 2014 года быў узнагароджаны медалем «ЗА ГОДНАСЬЦЬ І ПАТРЫЯТЫЗМ» (укр.: "ЗА ГІДНІСТЬ ТА ПАТРІОТИЗМ").[2][3][4][5]
У ноч на аўторак 30 кастрычніка 2018 года ў польскім Беластоку ва Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт, пасля якога ён упаў у кому[6]. Памёр 9 лістапада 2018 года[7]. Развітанне адбылося 17 лістапада ў Чырвоным касцёле Мінска. Пахаваны на Заходніх могілках[8].
Працаваў у вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана.
Дэбютаваў апавяданнем (1988) у часопісе «Бярозка». Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у сааўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, сааўт. з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, сааўт. з М. Клімковічам). Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваны.
Апавяданні, навелы, эсэ Уладзіслава Ахроменкі друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Творы перакладзены на ўкраінскую, чэшскую, рускую і польскую мовы.
Быў жанаты, меў траіх дзяцей, у тым ліку дачку Лізавету, і сына Канстанціна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.