From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыв́ы журна́л, (Жывы Журнал або Жывы Часопіс; часта скарачаецца да LJ, таксама афіцыйна па-руску: Живой Журнал) ЖЖ (англ.: LiveJournal, LJ) — блог-платформа для размяшчэння онлайнавых дзённікаў (блогаў) або асобны дзённік (блог) на гэтай платформе. Прапануе звычайны для блогаў набор функцый: магчымасць публікацыі запісаў, іх каментавання чытачамі і гэтак далей; таксама ёсць зручныя дадатковыя функцыі, шмат з якіх даступныя бясплатна кожнаму ахвотнаму. Да нядаўняга часу вылучаўся адсутнасцю абавязковай рэкламы ў бясплатных блогах.[2]
LiveJournal | |
---|---|
URL | livejournal.com (англ.) |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | сацыяльная сетка, blog software[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Мова(-ы) | руская і англійская |
Мова праграмавання | Perl |
Уладальнік | Rambler&Co[d] |
Аўтар | Brad Fitzpatrick[d] |
Пачатак працы | 1999 |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 392[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магчымасць дадаваць іншых карыстальнікаў ЖЖ у свой спіс чытання (так званую фрэндстужку) спрыяе стварэнню сацыяльных сетак. Падтрымліваецца вядзенне калектыўных блогаў — ЖЖ-суполак.
У Байнэце і асабліва Рунэце Жывы журнал здабыў фенаменальную папулярнасць, да таго ж у якасным плане склад рускага ЖЖ таксама незвычайна разнастайны. Свае ЖЖ ёсць у шматлікіх вядомых людзей, а таксама ў партый, грамадскіх рухаў і арганізацый.
У Жывым журнале дзейнічае Камісія па злоўжываннях (англ.: Abuse Team).
У сістэме LiveJournal існуе пяць тыпаў уліковых запісаў (акаўнтаў):
Як ужо згадвалася вышэй, 18 красавіка 2006 года у Жывым журнале з'явіліся рэкламныя банеры, а бясплатным карыстальнікам была прадстаўлена магчымасць выбару паміж іх бягучымі магчымасцямі і правам карыстання часткай функцый, даступных карыстальнікам платных акаўнтаў, наўзамен на месцаванне рэкламы на старонках свайго дзённіка (такая магчымасць абмяркоўвалася з 8 сакавіка 2006 года ў супольнасці ). На рэкламу накладваюцца ўмовы:
У 2007 годзе створаны сайт livejournal.ru, які паказвае рэкламу незалежна ад статуту карыстальніка. Спасылка на гэты сайт паказваецца ўсім карыстальнікам кірылічнага сегмента ЖЖ. Па меркаванні некаторых карыстальнікаў, такая сістэма парушае прынцыпы месцавання рэкламы: калі livejournal.ru з'яўляецца часткай ЖЖ, ён не мае права паказваць рэкламу ўсім карыстальнікам, а калі ён з'яўляецца іншым сэрвісам, то спасылка на яго самога з'яўляецца рэкламай (акрамя таго, у гэтым выпадку ЖЖ не мае права перадаваць яму імёны карыстальнікаў і іх паролі) [7].
Акрамя таго, адзін з карыстальнікаў ЖЖ, , вінаваціў фірму «Соль+» у арганізацыі ўтоенай рэкламы ў ЖЖ.[8][9] Па меркаванні , «Соль+» з'яўляецца партнёрам фірмы «Суп», якая займаецца манетызацыяй трафіку ў ЖЖ.
«Жывы журнал» прапануе карыстальнікам стандартны для ўсіх блогаў набор функцый і настроек.
Сярод настроек і функцый ЖЖ:
Суполкі ў Жывым Журнале ствараюцца для стасункаў па нейкіх пэўных інтарэсах.
У LiveJournal магчыма трансляцыя навін з rss-каналаў.
LiveJournal падтрымлівае RSS версій 0.9, 0.91 і 1.0, а таксама струмені Atom версіі вышэй 0.3. Магчыма праца і з іншымі струменямі, але яны могуць не працаваць, калі не адпавядаюць аднаму з гэтых фарматаў[10].
Файл струменя не павінен важыць больш 150 кб., неабходна падтрымка кадзіроўкі UTF-8 для карэктнай працы з LiveJournal.
Трансляваныя акаўнты адлюстроўваюць на старонцы, аналагічнай «апошнім запісам» звычайнага акаўнта ці супольнасці, запісы апошніх двух тыдняў.
Для падпіскі на rss-канал неабходна праверыць наяўнасць трансляцыі на старонцы трансляцый, увядучы яе URL ў адмысловую форму ўнізе старонкі. Калі трансляцыя ўжо ёсць у LiveJournal, зарэгістраванаму карыстальніку прапануюць дадаць яе ў стужку.
Калі трансляцыі яшчэ не існуе, карыстальнікі са «сталым» ці платным акаўнтамі могуць стварыць трансляваны акаўнт, увядучы для яго новае імя карыстальніка.
У трансляцыйны акаўнт нельга залагініцца, яго нельга выдаліць ці пераназваць. Гэтыя акаўнты, у адрозненне ад супольнасцей, не замацаваны за нейкім вызначаным карыстальнікам. URL трансляцыйнага струменя можна змяніць, звярнуўшыся ў службу падтрымкі LiveJournal[11].
Сумесныя журналы з'явіліся раней супольнасцей і ў большасці выпадкаў працуюць як закрытыя супольнасці. Такі журнал пазначаецца тым жа значком, што і звычайныя карыстальнікі, і ў спісе фрэндаў адлюстроўваецца ў падпадзеле «Людзі», а не «Супольнасці». У сумесным журнале нельга прызначаць новых наглядчыкаў (якія паказваюцца як яго фрэнды), толькі ўдзельнікаў з правам запісу. Тым не менш, ён можа быць перакладзены ў рэжым супольнасці (і наадварот), калі спатрэбіцца гэта зрабіць.
У цэлым, сумесныя журналы прызначаны для прасунутых карыстальнікаў Жывога журнала, а таму гэта магчымасць амаль не задакументавана ў даведцы ЖЖ. Вы можаце прачытаць кіраўніцтва па адміністраванні сумеснага журнала у .
Цяпер гэты тып журналаў выкарыстоўваецца вельмі рэдка, але часам бывае карысны, напрыклад для пакідання так званых «запісаў заднім лікам».
Службу заснаваў 18 сакавіка 1999 амерыканскі праграміст Брэд Фіцпатрык (ці Фітцпатрык) (Brad Fitzpatrick (англ.)), .
5 студзеня 2005 года кампанія Six Apart, што вырабляла праграмнае забеспячэнне для блогаў, набыла Danga Interactive — кіравальную кампанію LiveJournal, якая належала Фітцпатрыку.
3 снежня 2007 года кампанія Six Apart прадала службу кампаніі «СУП», якая з кастрычніка 2006 года абслугоўвала кірылічны сегмент[12].
Па дадзеных статыстыкі LiveJournal.com на 6 ліпеня 2007, у ЖЖ зарэгістравана больш за 13 млн карыстальнікаў (тым часам як на 3 снежня 2005 лік карыстальнікаў быў 8,9 млн), з якіх 1,8 млн актыўных. 67,1 % карыстальнікаў — жанчыны. Найбольш распаўсюджаны ўзрост карыстальнікаў — ад 16 да 23 гадоў. Дзясятка краін, дзе пражывае больш за ўсё карыстальнікаў ЖЖ:
Гэтыя лічбы, відавочна, заснаваны толькі на звестках, якія прадстаўляюцца самімі карыстальнікамі. Пазначэнне краіны пражывання, што выкарыстоўваецца для аўтаматычнага статыстычнага ўліку, не абавязковае, і таму сапраўдны лік карыстальнікаў з той ці іншай краіны не можа цалкам дакладна адлюстроўвацца ў дадзеных статыстыкі.
Такая розніца ў статыстыцы можа таксама паказваць, што значная дзель ЖЖыстаў жыве ў далёкім замежжы.
Па дадзеных сэрвісу LiveJournal.Ru на 6 ліпеня 2007, у Жывым журнале зарэгістравана 1 015 745 рускамоўных карыстальнікаў.
Найбольш вядомая беларускамоўная суполка на Жывым журнале — гэта . Тут абмяркоўваюцца актуальныя пытанні моўнай практыкі ў Сеціве і не толькі. Іншая папулярная беларуская суполка — гэта .
Суд у Расіі вызначае запіс у блогу як паведамленне ў СМІ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.