вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Яўгенавіч Рако́ўскі[1] (руск.: Владимир Евгеньевич Раковский; 5 снежня 1900 — 10 снежня 1987) — вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), доктар хімічных навук (1948), прафесар (1951).
Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1987 (87 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Rakovsky Evgeny Vladimirovich[d] |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук і член-карэспандэнт АН БССР (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў Маскве. Сын Я. У. Ракоўскага. У 1918 годзе скончыў гімназіяю і паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. У сувязі з пераездам сям’і ў 1921—1923 гадах вучыўся ў Ташкенцкім універсітэце і адначасова працаваў асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі[2]. У 1924 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фізіка-хімія. Выкладаў у Горнай акадэміі і Маскоўскім тарфяным інстытуце. У 1923—1926 гадах займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчай лабараторыі гідраторфу, аб’яднанай у 1926 годзе з Інтрофам. Тут у 1926—1938 гадах У. Я. Ракоўскі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі хімічнай перапрацоўкі смол. У 1930 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку ў Германію і Швецыю. У 1938—1941 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута торфу, аб’яднанага ў 1941 годзе з Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам тарфяной прамысловасці. У 1941—1943 гадах У. Я. Ракоўскі кіраваў сектарам перапрацоўкі, а ў 1942 годзе годзе быў прызначаны дырэктарам Інстытута торфу Акадэміі навук БССР і займаў пасаду да 1946 года, таксама ў 1964—1969 гадах. Да 1959 года адначасова кіраваў кафедрай хімічнай тэхналогіі торфу Маскоўскага тарфянога інстытута[2]. У 1964—1969 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі ў Калінінскім політэхнічным інстытуце, з 1970 года — у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тарфяной прамысловасці, кіраваў лабараторыяй хіміі торфу.
У. Я. Ракоўскаму належаць навуковыя працы па хіміі і хімічнай тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі дэструкцыі прыродных палімераў і інш. Аўтар тэорыі спякання вугалёў[1].
Аўтар больш за 300 навуковых артыкулаў, 4 манаграфіі, каля 50 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны больш за 40 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2]. Уваходзіў у склад бюро навуковага савета Акадэміі навук СССР па выкапнёваму цвёрдаму паліву, навуковых саветаў па праблемах выкарыстання торфу і прадуктаў яго перапрацоўкі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Химия твёрдого топлива»[2].
Сярод апублікаванага:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.