Уладзімір Пятровіч Платонаў
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Пятровіч Платонаў (нар. 1 снежня 1939, вёска Стайкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; член-карэспандэнт з 1969), акадэмік АН СССР (1987), Расійскай АН (1991), член Хенаньскай акадэміі навук (1990), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (1993), прафесар (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).
Уладзімір Пятровіч Платонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | алгебра, тэорыя лікаў, алгебраічная геаметрыя, крыптаграфія і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка |
Вядомыя вучні | Valery Beniash-Kryvets[d][1] |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). У 1963—1971 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1977—1992 гадах дырэктар гэтага інстытута. У 1987—1992 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, у 1992—1996 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў Расійскай АН і Матэматычнага інстытута імя В. А. Сцяклова РАН. Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР (1988—1991), галоўны рэдактар часопіса Даклады АН БССР (1987—1992). Член Прэзідыума АН СССР (1989—1991). У 1989—1991 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1985—1990 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Даследаванні па алгебры, алгебраічнай геаметрыі, алгебраічнай тэорыі лікаў, групах Лі, лінейных групах і тапалагічнай алгебры, прыкладной алгебры і крыптаграфіі. Вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў. Даследаваў лакальна-глабальны прынцып, згодна з якім будова груп, зададзеных над арыфметычнымі палямі, вызначаецца будовай іх лакалізацый над адпаведнымі папаўненнямі. Даказаў асноўную апраксімацыйную тэарэму для лінейных груп з канечным лікам утваральных. Адкрыў новы лакальна-глабальны прынцып для функцыянальных гіперэліптычных палёў, акрэсленых над полем алгебраічных лікаў. Сумесна з вучнямі вырашыў праблему рацыянальнасці для групавых алгебраічных разнастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі; пабудаваў тэорыю канечнамерных гензеленых цел; рашыў праблему Гротэндыка аб праканечных папаўненнях груп і праблему цвёрдасці для арыфметычных падгруп алгебраічных груп з радыкалам; развіў мультыплікатыўную тэорыю канечнамерных цел; рашыў праблему арыфметычнасці для поліцыклічных груп; развіў новы падыход да кангруэнц-праблемы, заснаваны на аналізе камбінаторных уласцівасцей арыфметычных груп.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.