From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўль Томас Ман (ням.: Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня 1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1929).
Томас Ман | |
---|---|
ням.: Thomas Mann | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Paul Thomas Mann[1] |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1875[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1955[2][5][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Thomas Johann Heinrich Mann[d][7] |
Маці | Júlia da Silva Bruhns[d][7] |
Жонка | Katia Mann[d] |
Дзеці | Эрыка Ман[d], Klaus Mann[d], Golo Mann[d], Monika Mann[d], Elisabeth Mann Borgese[d] і Michael Mann[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, эсэіст, аўтабіёграф, навэліст, сацыякрытык, аўтар дзённіка, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Гады творчасці | 1890[9] — 1955[9] |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Брат Генрыха Мана, бацька Клауса Мана і Эрыкі Ман.
Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце. 3 1933 у эміграцыі.
На фарміраванне яго мастацкага метаду паўплывалі І. В. Гётэ, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Шапенгаўэр, Ф. Ніцшэ.
Дэбютаваў навелай «Распусніца» (1894). Вядомасць прынёс раман «Будэнброкі» (т. 1—2, 1901), у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў адной сям’і пісьменнік паказаў эканамічную і грамадскую дэградацыю нямецкага бюргерства. У адзначаных тонкім псіхалагізмам раманах «Каралеўская вялікасць» (1909), «Прызнанні авантурыста Фелікса Круля» (1910), навелах «Трыстан», «Тоніё Крэгер» (абедзве 1903), «Смерць у Венецыі» (1912, экранізацыя 1971) роздум пра лёс мастака і мастацтва ва ўмовах крызісу бюргерскай культуры. Духоўнае жыццё грамадства напярэдадні 1-й сусветнай вайны ў цэнтры філасофскага рамана «Чароўная гара» (1924). Антыфашысцкімі ідэямі прасякнуты навела «Марыё і штукар» (1930), гістарычная тэтралогія на біблейскую тэму «Іосіф і яго браты» (1933—1943). Найбольш значны твор — філасофскі раман «Доктар Фаўстус» (1947), у якім трагедыя мастака сімвалізуе трагедыю і гістарычную віну Германіі.
Аўтар драмы «Ф’ёрэнца» (1906), кнігі «Развагі апалітычнага» (1918), раманаў «Лота ў Веймары» (1939, пра Гётэ), «Выбраннік» (1951), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац.
Рэалістычныя творы Т. Мана адметныя маштабнасцю канфліктаў, струкгурнай завершанасцю, насычаныя філасофскімі, гістарычнымі і мастацкімі алюзіямі, сведчаць аб яго цікавасці да натуралізму і імпрэсіянізму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.