Тугельбай Сыдыкбе́каў[1] (кірг.: Түгөлбай Сыдыкбеков; 1 (14) мая 1904 — 19 ліпеня 1997) — кіргізскі савецкі пісьменнік, Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968), акадэмік Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954), Герой Кыргызскай Рэспукблікі (04.02.1997).
Тугельбай Сыдыкбекаў | |
---|---|
кірг.: Түгөлбай Сыдыкбеков | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (14) мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1997 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, паэт, празаік |
Жанр | раман |
Мова твораў | кіргізская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў аіле Кен-Су (у сучасным Цюпскім раёне Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана). Вучыўся спачатку ў сельскай школе, потым у рускай пачатковай школе імя А. П. Чэхава ў горадзе Каракол, у школе 2-й ступені імя Н. К. Крупскай[2]. У 1929 годзе Тугельбай Сыдыкбекаў пераехаў у сталіцу і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум[2], пасля сканчэння якога вучыўся ў зоаветэрынарным інстытуце. У 1932—1935 гадах быў супрацоўнікам газеты «Ленінская моладзь»[2].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958) і Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР 3, 5—8-га скліканняў[3][4].
Памёр Тугельбай Сыдыкбекаў 19 ліпеня 1997 года, пахаваны на Ала-Арчынскіх могілках у Бішкеку.
Друкавацца Тугельбай Сыдыкбекаў пачаў у 1928 годзе[3][4]. Зборнікі яго вершаў «Барацьба» (1933), «Волаты» (1936), «Паэт-салавей» (1938), «Зварот да чалавека» і іншыя прысвечаны галоўным чынам тэме працы. Аўтар раманаў «Кен-су» (кнігі 1—2, 1937—1938) — пра першыя калгасы, «Тэмір» (1939—1940) — пра завяршэнне калектывізацыі, «Людзі нашых дзён» (1948; Сталінская прэмія 1949 года) — пра працу калгаснікаў у ваенны час, «Дзеці гор» (1953), «Жанчыны» (кнігі 1—2, 1962—1966, рускі пераклад 1972), «Равеснікі» (1977), аўтабіяграфічнай кнігі «Шлях» (1982).
- Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968)
- Герой Кыргызскай Рэспублікі (1997)
- Ордэн Леніна (1951)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958, 1987)
- Ордэн Дружбы народаў (1982)
- 2 медаля «За працоўную доблесць» (1946, 1964) і іншыя медалі
- Сталінская прэмія III ступені (1949, за раман «Людзі нашых дзён»)
- Памятны залаты медаль «Манас-1000» (1995)[5]
У 2005 годзе быў выпушчаны блок паштовых марак Кыгызстана, прысвечаны Тугельбаю Сыдыкбекаву.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.