From Wikipedia, the free encyclopedia
Транссексуальнасць (транссексуалізм) — медыцынскі тэрмін, які пазначае стан неадпаведнасці паміж анатамічным полам індывіда і яго гендарнай ідэнтычнасцю (псіхічным полам).
ЛГБТ |
---|
Гомасексуальнасць Бісексуальнасць Гендар · Трансгендарнасць |
Гісторыя ЛГБТ |
Розныя гістарычныя эпохі ЛГБТ-арганізацыі ЛГБТ-правы |
Культура |
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт Гомасексуальнасць і рэлігія Квір-даследаванні Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн Сімволіка · Гей-парад · СМІ Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм |
Заканадаўства |
Аднаполыя шлюбы і саюзы Усынаўленне Прапаганда гамафобіі Крымінальнае праследаванне Педэрастыя |
Катэгорыі |
Такі стан неадпаведнасці спараджае ў індывіда цяжкі псіхічны дыскамфорт, званы гендарнай дысфарыяй, які суправаджаецца дэпрэсіяй, якая можа прывесці да самагубства. Павышаная частата вялікіх дэпрэсій і самагубстваў у транссексуалаў, якія не падвяргаліся гарманальна-хірургічнаму лячэнню, як у параўнанні з тымі, што падвяргаліся яму, так і з агульнай папуляцыяй пацвярджаецца шматлікімі даследаваннямі[2].
У апошнія дзесяцігоддзі накопліваецца ўсё больш даных пра тое, што будова некаторых участкаў мозгу транссексуалаў адрозніваецца ад будовы адпаведных участкаў мозгу звычайных мужчын і жанчын і блізка (хоць і не ідэнтычна) да будовы гэтых участкаў у людзей процілеглага анатамічнага полу. Існуе здагадка, што феномен транссексуальнасці звязаны менавіта з гэтым. [3]
Па меркаванні шэрагу аўтараў, транссексуальнасць звязана не з біялагічнымі, а з сацыяльнымі прычынамі[4]. З іх пункта гледжання транссексуальнасць з'яўляецца следствам таго, што грамадства цвёрда злучае біялагічны пол з сацыяльнымі гендарнымі ролямі. З прычыны гэтага адмаўленне традыцыйных гендарных роляў можа суправаджацца адчуваннем прыналежнасці да іншага біялагічнага полу. Аднак, біялагічная тэорыя пра тоеснасць транссексуальнасці прызнаецца большасцю даследчыкаў.
Транссексуальнасць не звязана напроста з сексуальнай арыентацыяй: транссексуал можа быць гетэрасексуальным, гомасексуальным ці бісексуаленым адносна псіхічнага полу.[5]
Жыццё транссексуалаў з дзіцячага ўзросту — гэта барацьба за права дамагчыся гармоніі паміж уласнай палавой самасвядомасцю і ўспрыманнем іх атачэннем, за сваё «Я», за права змяніць пол.[6] Немагчымасць змяніць жыццёвую сітуацыю і складанасці сацыяльнай адаптацыі могуць прыводзіць да спроб суіцыду[7][8]
Транссексуальнасць з'яўляецца адным з відаў псіхічных і паводзінскіх расстройстваў асобы (код МКБ-10 F64.0). Гэта расстройства можа быць дыягнаставана, калі ідэнтыфікацыя асобы з іншым полам з'яўляецца стойкай (назіраецца мінімум на працягу 2 гадоў) і не з'яўляецца праявай псіхатычнага расстройства (напрыклад, шызафрэніі) ці генетычных анамалій[9].
Па меркаванні большасці заходніх спецыялістаў, адзіным дзейсным, на сённяшні дзень, метадам лячэння транссексуальнасці, які дае больш ці менш здавальняючыя вынікі, з'яўляецца хірургічная і гарманальная карэкцыя полу ў адпаведнасці з гендарнай самаідэнтыфікацыяй, уключаючы замену дакументаў і сацыялізацыю ў новай гендарнай ролі[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.