Таўстало́бікі або таўсталобы (Hypophthalmichthys) — род прэснаводных рыб сямейства Карпавыя (Cyprinidae). Раней ён падзяляўся на роды Hypophthalmichthys і Aristichthys у складзе падсямейства Hypophthalmichthyinae. У родзе тры сучасныя і адзін вымерлы від.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Таўсталобікі |
Таўсталобік стракаты (Hypophthalmichthys nobilis) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Карпападобныя | Падсямейства: | Hypophthalmichthyinae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hypophthalmichthys (Valenciennes, 1844)
|
Віды |
---|
|
|
Закрыць
На Беларусь завезены ў сярэдзіне 1960-х гадоў для сажалкавых гаспадарак, з 1970 года ў некаторыя азёры.
Ілбы таўсталобікаў нашмат шырэйшыя, чым у іншых карпавых (адсюль назва). Іх вочы знаходзяцца ў ніжняй частцы галавы, таму лоб выглядае яшчэ большым.
Даўжыня цела да 1 метра (часам больш), а вага ў сярэднім 20—35 кг, хоць сустракаюцца асобіны, вага якіх перавышае 50 кг. Для шэрагу відаў уласціва асаблівае прыстасаванне для фільтрацыі планктону — зрослыя папярочнымі перамычкамі шчэлепавыя тычачкі («сіта»).