From Wikipedia, the free encyclopedia
Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля; нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Таццяна Будовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, літаратурная крытык, парадыст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт»[2].
У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Працуе навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча[2].
Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце[2].
Замужам. Гадуе двух сыноў.
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
«Дыяблог P.S.» Госць: Таццяна Барадуля, лірык и парадыст. Беларусь 3, 7 сакавіка 2015г. |
Творчы шлях пачынала з вершаў, пасля звярнулася да крытыкі. Піша прозу, часам звяртаецца да жанру пародыі[3] (пад псеўданімам Тадора Шпілька).
Першая вершаваная публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет»[2]. Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.