арганізацыя ў Мінску (1916—1920) From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларуская хатка» ў Мінску — клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асветніцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра.
Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У. Галубок, М. Багдановіч, З. Верас, У. Фальскі і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета «Вольная Беларусь», «Беларусь»).
Актывістка беларускага маладзёжнага руху Апалонія Савёнак-Раткевіч так згадвала пра актывістаў мінскай «Беларускай хаткі»:
Гэтыя выдатныя людзі выбралі найвастрэйшую зброю — мастацкае слова. Яны прамаўлялі да нас вуснамі нашых паэтаў адраджэнцаў… Гэта было для нас і навукай, і клічам, і загадам, і праграмай дзейнасці. Мы бачылі ідэю, тую высокую, велічную ідэю змагання за волю свае Бацькаўшчыны і свайго народу… |
Спроба адрадзіць культурна-асветніцкую дзейнасць клуба ў 1921 г. не падтрымана афіцыйнымі ўладамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.